ДЗЕ АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ
Тут размешчаны спіс установаў, якія могуць аказаць дапамогу цяжарным падлеткам і непаўнагадовым маці. Спадзяемся, нешта табе будзе карысным.
Тут размешчаны спіс установаў, якія могуць аказаць дапамогу цяжарным падлеткам і непаўнагадовым маці. Спадзяемся, нешта табе будзе карысным.
Калі саромеешся спытаць у мамы…
Бот Ева адкажа на інтымныя пытанні і раскажа як уладкаваны твой арганізм. Можа распавесці аб цячэнні цяжарнасці, кантрацэпцыі, менструацыях, сэксе, хваробах і інш, бяз міфаў і павучэнняў.
Спярша разбярэмся з патэнцыйным непаразуменнем ...
Наш блог не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць. Блог не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.
Блог быў створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы ствараем месца ў віртуальнай прасторы, якое не будзе даваць ацэнку іх жыццю, тут мы змяшчаем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.