Важна пачаць размаўляць
Спярша разбярэмся з патэнцыйным непаразуменнем ...
Наш блог не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць. Блог не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.
Блог быў створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы ствараем месца ў віртуальнай прасторы, якое не будзе даваць ацэнку іх жыццю, тут мы змяшчаем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.
Гэты блог таксама запрашэнне для прафесіяналаў - прадстаўнікоў сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльных работнікаў, сямейных кансультантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў). Многія з іх сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў.
Мы сардэчна запрашаем усіх, хто праходзіць зараз або праходзіў раней праз падлеткавае бацькоўства, падзяліцца сваімі гісторыямі.
Да супрацы ў стварэнні блога таксама запрашаем прафесіяналаў, якія могуць прадставіць свой пункт гледжання.
Важна пачаць размаўляць.
Пішыце нам на адрас: prygne4any1@tut.by