ДЗЕ АТРЫМАЦЬ ДАПАМОГУ
Тут размешчаны спіс установаў, якія могуць аказаць дапамогу цяжарным падлеткам і непаўнагадовым маці. Спадзяемся, нешта табе будзе карысным.
Сацыяльны цэнтр «Шчаслівы малыш»
- матэрыяльная дапамога, у тым ліку набыццё неабходнай мэблі, тавараў для дзяцей;
- забеспячэнне месцам для часовага пражывання маці з дзіцем;
- юрыдычная кансультацыя;
- кансультацыя па пытаннях працаўладкавання;
- псіхалагічная дапамога.
У Цэнтры праводзяцца: заняткі для маладых бацькоў; заняткі для развіцця дзяцей розных узростаў; кансультацыі лагапеда-дэфектолага і інш спецыялістаў; семінары і трэнінгі па пераадоленню сямейных канфліктаў, фарміраванню канструктыўных дзіцяча-бацькоўскіх адносін; кансультацыі па планаванню сямейнага бюджэту.
Адрас: г. Мінск, вул. Хмялеўскага, 12а (СШ №105)
Тэлефон: (017) 222-05-65
Сайт: savechild.by
«Матуля»
- кансультуюць;
- аказваюць псіхалагічную дапамогу;
- магчыма матэрыяльная дапамога ў залежнасці ад сітуацыі;
- забяспечваюць часовым бясплатным жытлом;
- навучаюць метаду распазнавання плоднасці.
Тэлефоны:
+375 (29)-2-701-701 MTC
+375 (44)-5-701-701 Velcom
Сайт: matylia.by
Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі «Раннія дзеці»
(г. Мінск, Школа-інтэрнат)
Аддзяленне забяспечвае пражываннем, аказвае медыцынскую і псіхолага-педагагічную дапамогу выхаванкам і іх дзецям, дапамагае маладым маці выйсці з цяжкой жыццёвай сітуацыі.
Умовы:
- быць грамадзянкай Беларусі, зарэгістраванай у г. Мінску;
- пры цяжарнасці не меней 30 тыдняў і пры жаданні захаваць дзіця;
- наяўнасць дзіця ва ўзросце да 3 гадоў і адсутнасць матэрыяльных сродкаў, дастатковых для паўнавартаснага развіцця дзіцяці;
- знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Адрас: г. Мінск, вул. Ангарская, 46, прыпынак «Байкальская»
Телефон: 8 (017)-299-80-22
Эл. адрас: schi5@minsk.edu.by
Сайт: schi9.minsk.edu.by
Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства і дзяцінства «Покрова»
(г. Бабруйск)
Сацыяльна-прасвятленчая установа.
Аказвае ўсебаковую дапамогу сем’ям усіх сацыяльных катэгорый, дзецям-сіротам, інвалідам.
Адрас: 213828, Магілёўская вобласть, г. Бабруйск, вул.Спартакаўская д.1А
Тэлефон: +375 (44) 554-68-88
Эл. адрас: centr-pokrova@mail.ru
Дабрачынны фонд абароны жыцця і сям’і «Аткрытыя сэрцы»
«Аткрытыя сэрцы» – гэта больш 50 валантораў у розных гарадах Беларусі: Віцебск, Магілёў, Брэст, Гомель, Баранавічы, Паставы, Полацак, Ворша.
Віды дзейнасці:
- Аказанне духоўнай, псіхалагічнай і матэрыяльнай дапамогі жанчынам, якія адмовіліся ад аборта. Штодзённая малітва і кансультаванне жанчын перад абортам ў неадкладных гінекалогіях і жаночых кансультацыях Віцебска і Магілёва;
- Правядзенне лекцый і сустрэч на тэмы цнатлівасці, традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, шматдзетнасці;
- Арганізацыя навучальных семінараў для лектараў, спецыялістаў перадабортнага кансультавання, настаўнікаў метада распазнавання плоднасці (МРП)
Кругласуткавы тэлефон даверу: 306-22-22 (МТС и Velcom)
Сайт: www.prolife-belarus.org