Святкаванне дня дзіцяці ў Любліне (Польшча)
Першага чэрвеня — у міжнародны дзень дзіцяці - ў кавярні «Spółdzielnia» (Кааператыў) адзначалі ўрачыстасць са сваімі маленькімі, і не вельмі, дзецьмі «Актыўныя бацькі» - польскі фонд развіцця бацькоўскай актыўнасці на абшары выхавання дзяцей.
- Найлепшы падарунак для дзіцёнка — сумесная гульня, прысвечаны час і увага.
- Дарагія цацкі прыносяць радасць толькі на хвіліну.
Гэта - галоўныя лозунгі «Актыўных бацькоў».
У сваё "прафесійнае свята" дзеці змаглі актыўна пагуляць у дзіцячым кутку, які займае ў кавярні адну трэцюю ўсёй плошчы памяшкання. Акрамя звычайных гульняў дзеці змаглі паўдзельнічаць ў майстэрні, дзе іх навучылі граць на ударных, трэскучых, стукальных, шарпальных і іншых інструментах.
Да святкавання і стварэння святочнага настрою даклала сваю лепту і МГА «Добрая воля», якая зладзіла дзецям святочны выступ беларуска-польскага гурта «Мятліца». «Мятліца» выконвае творы ў стылі экперыментальны фальклор, і спецыяльна для дзяцей зайграла дзіцячую праграму «Лясныя чалавечкі».
===
Пресслужба Добрай волі

Комментарии
master
12 августа, 2012 - 17:19
Постоянная ссылка (Permalink)
Празднование дня защиты детей в Люблине (Польша)
Добрая воля принимала участие в подготовке праздничного выступления белорусско-польской группы «Мятлица». «Мятлица» исполняет произведения в стиле экспериментальный фольклор, и специально для детей исполнила детскую программу «Лесные человечки».