Як выехаць за межы Беларусі ў каранцін

Паспрабуем падсумаваць магчымасці выехаць за межы краіны, якія ёсць на дадзены момант:

1. СЕРБІЯ. Без візы, без каранціна, без даведак, ёсць прамыя рэйсы з Мінска да Белграда. Галоўны мінус – няма мора. 

2. АЛБАНІЯ. У аэрапорце трэба прайсці праверку медыкаў. Нядаўна Албанія адмяніла для беларусаў візы. Асноўная праблема для самастойных вандроўнікаў – дабрацца да Албаніі зараз можна толькі турыстычным чартэрам.

3. ЧАРНАГОРЫЯ. Перанесла адкрыццё на 1 ліпеня. Віза для беларусаў непатрэбная. Асноўная праблема, што дабрацца туды можна толькі турыстычнымі чартэрамі, незразумела пакуль, ці можна будзе беларусам з Сербіі сухапутным шляхам патрапіць у Чарнагорыю. Трэба чакаць пачатку ліпеня.

4. ТУРЦЫЯ. Адчыніла межы для замежнікаў. Першыя рэйсы з Беларусі запланаваныя з 1 ліпеня, з гэтага часу можна спакойна разлічваць патрапіць у гэтую краіну. Без візаў, без каранціну, без даведак.

Што з Еўразвязам/Шэнгенскай зонай і бліжэйшымі суседзямі?

Італія, Іспанія, Грэцыя лабіруюць каб хутка адчыніцца і для ўсіх. Іншыя краіны, кшталту Даніі, лабіруюць, каб быць у ізаляцыі. Германія настойліва прадаўлівае, каб была агульная палітыка (і ў гэтым яе падтрымлівае Еўракамісія). Пакуль што задача цалкам аднавіць перамяшчэння ўнутры еўразоны, і то з гэтым ёсць цяжкасці. Звонку пачнуць пускаць не раней 1 ліпеня, і падобна на тое, што  Беларусь тут пралятае. Па разліках – раней за 15 ліпеня пускаць не будуць. Можа і надалей затрымаюць для нас адкрыццё мяжы. Гэта лабіруе зараз літоўскі бок. То бок, сітуацыя на гэтым накірунку досыць сумная.

Ёсць лайфхак, як прабрацца ў Еўразвяз. Прыляцець у Сербію, праседзець там два тыдні, пасля гэтага можна прабірацца ў ЕЗ. Але гарантый не даю, што правілы за два тыдні не зменяць:)

Расія ўзяла курс на поўную ізаляцыю да канца лета.

Украіна. У пятніцу змянілі парадак ўезда беларусаў. Вырашылі пускаць, але з абавязковай страхоўкай ад каронавіруса і абавязковым двухтыднёвым каранцінам. 

(c) Aliaksei Lastouski