Музыка перамагае ўсё! - міжнародны мызычны плэнер 16+.
Разлічваем распачаць/ працягнуць супрацу з 9 актыўнымі маладзёнамі і моладзевымі працаўнікамі. Удзельнікі разглядаюцца, як патэнцыйныя ўдзельнікі/ су-арганізатары/ валанцёры на штогадовы фестываль «Каласы пад сярпом Тваім».
Калі: 1-8 ліпеня / 20-30 жніўня
Для каго: музыкі 16-25 / моладзевыя працаўнікі 18+
Дзе: Люблін, Польшча.
Дэдлайн: 5 красавіка 2020
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.
=> Запоўніць заяву
Праект рэалізуецца ў рамках праграмы ЕС “Эразмус+” з удзелам арганізацый з Польшчы, Партугаліі, Ангельшчыны, Турцыі і Чэхіі.
Праграма
Чакаюцца наступныя блокі:
- міжкультурныя вечары (удзельнікі будуць вучыць адзін аднога песням на сваім родных мовах)
- майстаркласы па стварэнні музычных кампазіцыяў ад удзельнікаў прафесійных гуртоў
- джэм-сэшн, дзе зможаш паіграць на розных інструментах/ паспяваць/ паэксперыментаваць.
- абмен досведам па магчымасцях для музыкаў у розных краінах.
- як спланаваць і падрыхтаваць музычнае мерапрыемства самому (канцэрт сваёй групы, адукацыйнае мерапрыемства і інш.)
- Самба (барабанны аркестр) – майстарклас па калектыўнай ігры на барабанах.
І шмат усяго іншага… Усе партнёрскія арганізацыі працуюць з моладдзю ў музычнай сферы. Мэтай моладзевага абмену і трэнінга з'яўляецца павышэнне кваліфікацыі моладзевых лідэраў і моладзевых супрацоўнікаў з партнёрскіх арганізацый. У першую чаргу праект навучыць іх інтэграцыі моладзі з розных сацыяльных слаёў і этнічных груп праз музычныя заняткі.
Што атрымаюць удзельнікі?
- навучацца дасягаць лепшых вынікаў у навуцы, у прафесійным і асабістым жыцці (праз станоўчы ўплыў музыкі); - навучацца развіваць уласныя музычныя і творчыя навыкі; - навучацца розным тэхнікам ігры на музычных інструментах шляхам абмену вопытам і практыкі з іншымі ўдзельнікамі; - павысяць узровень ініцыятыўнасці (для ўласнай дзейнасці ў музычнай сферы). Дзейнасць праекта адаб'ецца на ўзроўні адказнасці і арганізатарскіх здольнасцях (удзельнікі самі рыхтуюць заняткі і кіруюць большасцю мерапрыемстваў). - узмоцняць сваё крытычнае мысленне. - начувацца: рабіць плакаты і рэкламу ў Інтэрнэце, выкарыстоўваць сацыяльныя медыя для музычных мерапрыемстваў, рабіць відэаролікі;
Кароткае апісанне ўсяго праекта (3 этапы)
- Навучальны курс 1-8 ліпеня (20 удзельнікаў) аб арганізацыі музычных мерапрыемстваў для моладзі.
- Удзельнікі паедуць дадому і дапамогуць удзельнікам падрыхтавацца да моладзевага абмену.
- Апошні этап 20-30 жніўня: моладзевы абмен (28 удзельнікаў).
Профіль удзельнікаў
Мы чакаем, што ўдзельнікі іграюць на музычных інструментах. Уменне спяваць – толькі плюс. На працягу ўсіх мерапрыемстваў удзельнікі будуць вучыць адзін аднаго песням на сваіх нацыянальных мовах. У той жа час будзе выдатна, калі яны прынясуць у праект ўласныя музычныя інструменты. Шукаем дзевяць актыўных людзей, якія дапамогуць якасна правесці мерапрыемства і далей працаваць з тэмай на мясцовым узроўні.
- Моладзевыя работнікі/валанцёры/ музыкі;
-
узрост:
- 18+ для мерапрыемства 1-8 ліпеня;
- 16-25 год – для 20-30 жніўня.;
- веды і зацікаўленасць у тэме праекта;
- вопыт і матывацыя да працы з моладзю з меншымі магчымасцямі - будзе плюсам
- валоданне ангельскай мовай - вялікі плюс.
Нам патрэбныя музыкі, якія, да прыкладу яшчэ і:
-
- SMM-актывісты – для працы ў сац.сетках
- Фатографы і відэааператары – для фота- і відэа-здымкаў мерапрыемства
- Гатовыя правесці майстэрню (занятак) для ўдзельнікаў
- …усё іншае, што Вы лічыце неабходным для праекта (для фестываля "Каласы...")
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.
- віза аплочваецца за свой кошт.
—Стаць валанцёрам у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (запоўніць анкету.)
Каб падацца:
- Запоўніць анкету да 5 красавіка
- Падзяліцца ў вк ці фб пастом аб праекце