Прадпрымальніцтва і настольныя гульні: шукаем 5 менеджараў міжнародных праектаў

Рушыў наш вялікі праект на 18 месяцаў! 

Шукаем пяцерых удзельніц/каў, якія гатовыя на працягу 18 месяцаў развіваць свае прадпрымальніцкія здольнасці і дзяліцца сваімі ведамі з іншымі.

 

Калі: зараз-2021 год

Для каго: усе цікаўныя 18+

Дэдлайн: 25 сакавіка 2020

 Выдаткі з міжнародных сустрэчаў на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.

 => Запоўніць заяву

Праз гэты праект мы разлічваем набыць 5 актыўных супрацоўніц/каў нашай арганізацыі, якія будуць працаваць на адплатнай аснове пасля паспяховага навучання на працягу ўсяго праекта.

 

Удзельніцы/кі за час удзелу ў праекце навучацца:

1)ствараць міжнародныя праекты – стануць часткай міжнароднай сеткі моладзевых працаўнікоў;

2)арганізоўваць мясцовыя мерапрыемствы, у першую чаргу па тэме прадпрымальніцтва;

3)распрацоўваць адукацыйныя інтрументы, як настольныя гульні і квізы.

Картинки по запросу "youth worker board games"

Этапы праекта:

I.

  • Знаёмства з Digital maps – cтварэнне на яе базе прапрымальніцкай экасістэмы Беларусі.
  • Трэнінг у Румыніі “Entrepreneurship skills” 25.05.-04.06.2020 (з-за каранавіруса трэнінг у Румыніі будзе перанесены на больш позні тэрмін)

II

  • Інтэрв’ю з (сацыяльнымі) прадпрымальнікамі з Беларусі
  • Трэнінг у Малдове “Сацыяльны Start-up” 29.07-6.08.2020

III

  • Знаёмства з індустрыяй настольных гульняў.
  • Трэнінг у Беларусі “Стварэнне настольных гульняў” 7-15.12.2020

IV

  • Тэставанне настольных гульняў і іх дапрацоўка.
  • Мясцовае прасоўванне настольных гульняў.

V

  • Заканчэнне праекта – выніковая сустрэча-канферэнцыя ў Польшчы

 

Патрабаванні да кандыдатаў

  • Добрыя веды ангельскай мовы (мінімум - камунікацыйны ўзровень)
  • У камандзе павінны захоўвацца гендерны баланс 2/3.
  • Магчымасць прымаць удзел у большасці мерапрыемстваў

(перавага для тых, хто зможа прымаць удзел ува ўсіх мерапрыемствах праекта).

  • Жаданне паляпшаць сітуацыю канкрэтных людзей на Радзіме.
  • Вітаецца досвед нефармальнай адукацыі і праца ў НДА, а таксама выкладчыцкая дзейнасць.

 

Каб падаць заяву:

1)Даслаць да 25.03 рэзюмэ з матывацыйным лістом тут на ангельскай ці беларускай мовах.

Стварыць рэзюмэ і матывацыйны ліст можна з дапамогай гэтага сайта

2)Падзяліцца ў сацыяльнай сетцы запісам з гэтай аб’явай (спасылку змясціць у канцы рэзюмэ).

 

Умовы ўдзелу ў міжнародных мерапрыемствах:

-удзельнікі самастойна набываюць білеты, а пасля вяртання, атрымліваюць кампенсацыю за білеты згодна з цаной білетаў

(кошт візы пакрываецца таксама).

- пражыванне і харчаванне пакрываюцца   арганізатарам адразу.