Правы і абавязкі дзяцей і бацькоў

Канвенцыю аб правах дзіцяці называюць Вялікай хартыяй вольнасцяў для дзяцей.

Яна складаецца з пяцідзесяці чатырох артыкулаў, якія дэталізуюць індывідуальныя правы кожнага чалавека ва ўзросце да васемнаццацi гадоў на поўнае развіццё сваіх магчымасцяў ва ўмовах, свабодных ад голаду і нястачы, жорсткасці, эксплуатацыі і іншых форм злоўжыванняў.

Канвенцыя аб правах дзіцяці звязвае правы дзіцяці з правамі і абавязкамі бацькоў і іншых асоб, якія нясуць адказнасць за жыццё дзяцей, іх развіццё і абарону, і дае дзіцяці права на ўдзел у прыняцці рашэнняў, якія закранаюць яго сучаснасць і будучыню.

У дакуманце можна прасачыць мінімум гарантыяў, якія павінна мець кожнае дзіця, без залежнасці ад таго, у якіх умовах/краіне было народжана.

Карысныя спасылкі для чытання па тэме:

Канвенцыя аб правах дзіцяці
Сямейны кодэкс
Працоўны кодэкс