Молчание не золото

Падлеткавы трэнінгавы курс "Маўчанне не золата", прысвечаны эфектыўным спосабам абароны ад інтэрнет-злачынстваў, адбыўся ў Балгарыі. Беларуская каманда прымала актыўны ўдзел у трэнінгу. Акрамя нас у праграме ўдзельнічала моладзь з Грузіі, Велікабрытаніі, Італіі, Чэхіі, Арменіі, Албаніі, Литвы і Балгарыі.

У міністэрстве ўнутраных справаў Балгарыі для нас правялі занятак пра абарону ад злачынстваў у інтэрнеце. Таксама ўдзельнікі падзяліліся прыкладамі небяспечнасці у інтэрнеце са сваіх краін.

У праграме былі трэнінг-заняткі па тэмах:

  • рызыка знаёмстваў ў інтэрнеце,
  • інтэрнет-махлярствы,
  • мая любімая гульня - гэта рэальная небяспека,
  • дзеці ў інтэрнеце, што яны там робяць?
  • рызыка і небяспека ў глабальнай сетце,
  • незнаёмыя "сябры" і іньшыя.

Акрамя навучання была вякікая культурная праграма, знаёмствы, паездкі ў горы, адпачынак.