Эразмус+ Вугоршчына: вырашай канфлікты
Калі: 31 жніўня-7 верасня 2019
Дзе: Вугоршчына, Levelek
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 7 ліпеня
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Кароткае апісанне праекта
Навучальны курс скіраваны да моладзевых работнікаў, маладзёжных лідэраў, якія працуюць з рознымі культурнымі групамі, маргіналізаванай моладзю: з маладымі бежанцамі і мігрантамі, прадстаўнікамі меншасцяў і г.д.
Асноўныя тэмы праекта: канфлікталогія і вырашэнне канфліктаў:
-рэгуляванне і рэканструкцыя пост-канфліктных сітуацыяў;
- барацьба супраць расізму і ксенафобіі;
-міжнацыянальны і міжрэлігійны дыялог.
Дзякуючы гэтаму трэнінгу ўдзельнікі ўмацоўваюць міжкультурнае разуменне. Праект робіць націск на спачуванне і салідарнасць як інструмент вырашэння міжнацыянальных канфліктаў.
У рамках гэтага трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца, як могуць быць вырашаны праблемы супольнасці праз моладзевую працу.
Больш падрабязную інфармацыю дашлем выбраным удзельнікам.
Акрамя нас прымаюць удзел прадстаўнікі з наступных краін: Харватыя, Польшча, Македонія, Балгарыя, Іспанія, Італія, Літва і Славаччына.
Працоўная мова – ангельская.
Дзе і калі?
Навучальная сустрэча адбываецца ў Вучогршыне (Венгрыі), у мясцовасці Лемелек. Усе мерапрыемствы адбываюцца на турыстычнай базе. Падрабязнасці па спасылцы: https://www.facebook.com/Leveleki-T%C3%B3-Centrum-118543065505658/
У наяўнасці вельмі папулярнае возера, таму трэба браць купальныя касцюмы.
Прыбыць на месца правядзення неабходна ў першай палове дня 31-ага жніўня, ад’езд – раніцай 7 верасня.
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 4 удзельнікаў(ц) 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:
• наяўнасць досведу працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, моладзевыя лідары, моладзевыя актывісты)
• У цяперашні час працуюць непасрэдна з моладдзю;
• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі)
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 7 ліпеня
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/