KALILASKA / як атрымаць дапамогу
KaliLaska - гэта дабрачынны праэкт, які збірае непатрэбныя людзям рэчы і аддае іх тым, каму яны патрэбныя.
Каб атрымаць дапамогу дастаткова набраць нумар +375 29 6061104 і падаць заяўку. Трэба будзе назваць прычыну, па якой ты звяртаешся.
Цябе запішуць і цягам месяца патэлефануюць і запросяць на сустрэчу, дзе можна будзе выбраць рэчы.
“Вопратка, абутак, сродкі гігіены, пасцельная бялізна, рэчы для дзетак. У нас бываюць каляскі, люлькі і іншыя рэчы такога кшталту. Бывае з’яўляюцца памперсы і сродкі гігіены” - кажуць удзельнікі праэкту.
Калі ты ня з Менску, спытай ці не адпраўляюць у твой бок машыну.
Табе могуць перадаць ці падвесці рэчы, калі будзе буйная адпраўка ў тваім накірунку.
KaliLaska ў соцсетках:
https://www.facebook.com/kalilaska/
https://vk.com/kalilaska
https://www.instagram.com/kalilaska/