ЯК ЗАСЦЕРАГАЦЦА 2 частка
Працягваем знаёміць цябе з метадамі кантрацэпцыі. Гэтым разам распавядзем пра бар'ерныя метады. А таксама ўканцы цябе чакае крутая і зразумелая інфаграфіка з эфэктыўнасьцю метадаў кантрацэпцыі.
Бар’ерныя метады кантрацэпцыі - ствараюць перашкоду на шляху сперматазойдаў да маціцы.
Мужчынскія начэпнікі (прэзерватывы) - перад палавым актам на чэлес апранаюць начэпнік з латэкса або іншых матэрыялаў (іх прыдумалі для тых, у каго алергія на латэкс). Начэпнік затрымлівае сперму і стварае бар’ер для мікробаў, якія перадаюцца з біялагічнымі вадкасцямі і пры шчыльным кантакце.
+ танныя і даступныя
+ няма супрацьпаказанняў
+ легка ўжываць
+ абараняе ад іфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам
- трэба навучыцца іх апранаць
- аднаразовага ўжытку
Жаночыя начэпнікі - гэта невялікі мяшэчак, звычайна з поліўрэтана, які ўводзіцца ў вагіну і замацоўваецца там дзякуючы эластычным кольцам.
+ абараняе ад інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам
- не для ўсіх зручныя, могуць выклікаць псіхалагічны дыскамфорт
Шыйныя каўпачкі і дыяфрагмы - гэта латэксныя каўпачкі рознай формы, якія закрываюць шыйку маткі. Дыяфрагмы большыя па памеры, каўпачкі меньшыя. Выкарыстоўваюцца са сперміцыдамі (рэчывы, якія разбураюць сперматазойды).
+ можна ўсталяваць каўпачок за 3 гадзіны да палавога акту
+ шматразовыя
- трэба падлаўчыцца усталёўваць і здымаць
- трэба паразмаўляць з генеколагам каб падабраць памер
Губкі - гэта нешта накшталт каўпачка, які зроблены з губкавага матэрыялу, які ўжо прапітаны сперміцыдам.
+ тое ж, што і з каўпачком, але не патрабуе асобнага нанясення сперміцыда
- тое ж, што і з каўпачком, толькі аднаразовыя
Сперміцыды - рэчывы, якія закрываюць уваход у маціцу і разбураюць сперматазойды. Бываюць у выглядзе геляў, свечак, аэразоляў.
+ танныя
+ невялікая колькасць супрацьпаказанняў і пабочных эфектаў
- малая эфектыўнасць
Каляндарны метад - грунтуецца на вылічванні часу авуляцыі, калі яйцаклетка выходзіць з яічніка. Калі не займацца сэксам некалькі дзён да і пасля авуляцыі, то зацяжарыць не атрымаецца. Часцей выкарыстоўваецца ў спалучэнні з іншымі спосабамі кантрацэпцыі.
+ не патрабуе ніякіх грашовых выдаткаў
- гэта недакладны метад, таму што шматлікія фактары могуць зрушыць цыкл
Вымярэнне тэмпературы - гэта той жа каляндарны метад, але з дадатковым вымярэннем тэмпературы для вернасці. Грунтуецца на тым, што ў дзень авуляцыі павялічваецца базальная тэмпература.
+ не патрабуе грашовых выдаткаў, акрамя градусніка
- трэба доўга штодзень мераць тэмпературу
- трэба ўлічваць, што тэмпература павышаецца ня толькі праз авуляцыю
Перарваны палавы акт - трэба скончыць палавы акт да таго як сперма трапіць у вагіну. Але трэба ўлічваць, што змазка утрымлівае некаторую колькасць сперматазойдаў.
+ нічога не каштуе
- перажываньні аб тым, каб паспець спыніцца ў патрэбны момант, а потым аб тым, ці пранесла на гэты раз
Яшчэ існуе стэрылізацыя, але гэта назаўсёды. Таму мы ня будзем на ёй спыняцца.
Пры выбары метада, абавязкова трэба паразмаўляць з урачом.

Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).
Recoverable fatal error: Argument 1 passed to xmlsitemap_node_create_link() must be an instance of stdClass, boolean given, called in /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module on line 28 and defined в функции xmlsitemap_node_create_link() (строка 194 в файле /home/user74/public_html/mihck.info/sites/all/modules/xmlsitemap/xmlsitemap_node/xmlsitemap_node.module).