ПРАВА СКАЗАЦЬ “НЕ”
Чаму бывае цяжка адмовіць у сэксе?
Не аказваць супраціву і не казаць “не” можна па розных прычынах.
Часцей за ўсё гэтыя прычыны звязаныя са страхам пакрыўдзіць, з неразуменнем свайго права на камфорт. Калі чалавек быў прывучаны абясцэнваць сваі жаданні яшчэ ў дзяцінстве, то ў дарослым жыцці яму цяжка казаць “не”.
Тым больш цяжка сказаць “не” у сітуацыі эратычнага характару, калі другі чалавек заляцаецца, паводзіць сябе лагодна, абыходзіцца з табой пяшчотна.
Адмова звязаная з пачуццём віны, таму што добрае стаўленне, дэманстрацыя зацікаўленасці быццам бы абавязвае адказаць тым жа - але насамрэч кожная і кожны з нас у любы момант можа перадумаць.
Запомні - ніхто не мае права парушаць твае асабістыя граніцы без твайго дазволу.
https://citydog.by/post/princip-soglasiya/