Наш Эразмус+ у Македоніі: адукацыя па правах чалавека для нац. меншасцяў
|
Калі: 11-19 траўня 2019
Дзе: Македонія, Струга
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 22 сакавіка
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Кароткае апісанне праекта
1. Кантэкст
У апошнія гады Еўропа сутыкаецца з ростам нецярпімасці, нянавісці, экстрэмізму, нават жорсткіх нападаў на этнічнай глебе. Разам з гэтым расце доля палітычнага папулізму і дэмагогіі ў нацыянальных пытаннях. У такой палітычнай палярызацыі маладыя людзі, асабліва з ліку нацыянальных меншасцяў і мігрантаў з'яўляюцца найбольш уразлівай сацыяльнай групай. Апісаныя вышэй тэндэнцыі робяць больш складаным грамадска-палітычнае ўключэнне мігрантаў і меншасьцяў у сацыяльныя працэсы еўрапейскага грамадства. Многія даклады, у тым ліку FRA - Фундаментальная правы Report 2018, адлюстроўваюць распаўсюд сацыяльна-эканамічныя цяжкасці сярод гэтых груп маладых людзей. Меншасці з'яўляюцца ахвярамі шматлікіх і разнастайных парушэнняў правоў чалавека.
2. Метадалогія
Праект заснаваны на міжнародных практыках, сабраных у дапаможніках “Compass” i „T-Kit-Social Inclusion”.
Асноўныя метады: праца ў групах, мазгавы штурм, гульні на асацыяцыі, абмеркаванне, fish bowl, дэбаты, тэматычныя даследаванні, драма, ролевыя гульні, мадэляванне, аўдыёвізуальныя метады, форум-тэатр.
3. Трэнінг мае мэты:
- павысіць дасведчанасць ўдзельніка ў галіне правоў чалавека па пытаннях нацыянальных меншасцяў
- павышэнне ўменняў у адукацыі па правах чалавека на мясцовым і нацыянальным узроўні
- перавесці тэарэтычныя веды ў канкрэтных дзеянні, якія прыносяць пазітыўныя сацыяльныя змяненні ў мясцовым кантэксце.
Акрамя нас прымаюць удзел прадстаўнікі з Нямеччыны, Чэхіі, Грузіі, Грэцыі, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Албаніі, Сербіі, Македоніі, Азербайджана, Славакіі, Украіны і Косава.
Працоўная мова – ангельская.
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 2 удзельнікаў(ц) 18+,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:
• наяўнасць досведу працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, моладзевыя лідары, моладзевыя актывісты)
• У цяперашні час працуюць непасрэдна з моладдзю;
• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы\Літвы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра (аплата ў Беларусі)
- аплата за курс – 20 еўра (падчас мерапрыемства)
- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 275 еўра.
Калі і дзе?
Трэнінг адбудзецца 11-19 траўня 2019 у горадзе Струга ў краіне, якая яшчэ нядаўна насіла назва “Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія”, зараз Паўночная Македонія.
Першы і апошні дзень на дарогу: 11-ага ў 19.00 праект распачынаецца агульнай вячэрай; у апошні дзень арганізатары забяспечваюць толькі сняданак: з’ехаць можна ў любы час.
Бліжэйшыя аэрапорты для падарожжа: Скап’е(МК), Сафія(БГ), Фесалонікі(Грэцыя), Ніш(Сербія).
Пражыванне ўдзельнікаў зарганізавана ў гасцініцы ў 2-3 мясцовых нумарах.
Струга - горад у заходняй частцы Македоніі, размешчаны на беразе Ахрыдскага возера. Горад размешчаны на беразе цудоўнага возера Охрыд і ўздоўж берагоў ракі Чорны Дрым, якая цячэ прама з возера і расколвае горад на тры часткі.
Надвор’е можна праверыць тут.
Мясцовая валюта – македонскі дынар. 1 Euro = 61, 5 MKD
Больш інфармацыі пра горад тут.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 22 сакавіка
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/