Эразмус+ у Італіі: новае бачанне розных формаў мастацтва

 "Innovating Musicultural Visions(IMV)"

 

Калі: 4-14 траўня 2019

Дзе: Sant'Agata de' Goti, (40 км ад Неапаля), Італія

Для каго: моладзь 18-24 год (5 чалавек) \ 1 лідар 18+

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 10 сакавіка

+ падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 

Кароткае апісанне праекта

IMV - праект нарадзіўся з мэтай прадстаўлення ўдзельнікам новага бачання розных форм мастацтва і як яны звязаны з нашым целам i розумам. Як людзі, мы цалкам унікальныя істоты. Нягледзячы на тое, што мы звычайна думаем, цела і розум цесна звязаны, правільней нават было б сказаць, што яны адлюстроўваюць адзін аднога. Па гэтай прычыне ўсё, што зыходзіць ад цела непасрэдна ўплывае на наш розум і наадварот.

Так што вельмі важна заўважаць гэтую сувязь і атрымліваць лепшыя вынікі і для цела, і для розуму. Цела з'яўляецца сродкам, праз якое мы праяўляем нашыя пачуцці. Для таго, каб добра спраўляцца з гэтай функцыяй, каб пражыць доўгае шчаслівае жыццё, трэба больш даведвацца пра свой розум і цела.

Менавіта для гэтага праект утрымлівае серыю мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне сувязі з нашым целам, на пераадоленне сарамлівасці і раскрыцця новых спосабаў праяўлення сваёй асобы, эксперыментуючы з наладжваннем сувязі з іншымі людзьмі, прыродай і ўсім астатнім, што побач з намі.

У праекце прымаюць удзел уцекачы з афрыканскага кантыненту, якія жывуць у Італіі.

Больш падрабязны расклад і апісанне праекта будуць адасланыя адабраным удзельнікам.

Картинки по запросу Sant'Agata de' Goti

Калі і дзе?

Сант-Агата-дэ-Гоці - рэгіён Беневенто - раён Кампанія. Бліжэйшы аэрапорт у Неапалі (каля 40 км). Арганізатар забяспечвае транспарціроўку на месца правядзення з аэрапарта.

Sant'Agata de' Goti - невялікая сярэднявечная вёска ў самым цэнтры раёну Кампанія на поўдні Італіі. Праект будзе праходзіць у гістарычным цэнтры ў суседстве прыгожых мясцінаў і збудаванняў. Удзельнікі будуць размяшчаныя ў асобных маленькіх дамах. Удзельнікі будуць акружаны навакольнай прыгажосцю, апраўленай мілымі пагоркамі і гарой, на якой будуць адбывацца некаторыя мерапрыемствы праекта.

Час правядзення:

Заезд: 2019/05/04

Ад’езд: 2019/05/14

(16 сакавіка лідары нацынальных груп наведаюць месца правядзення, каб лепей спланаваць сам праект).

 

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 5 маладзёнаў 18-24 год і аднаго лідара 18+,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта,

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра 

- Максімальная сума транспартных выдаткаў – 275 еўра.

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 10 сакавіка

+ падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/