Сонечны Эразмус+ у Партугаліі для моладзевых працаўнікоў "Інклюзіўныя формы абмену"

Learning inclusive forms of exchange

Калі: 30 красавіка - 7 траўня 2019 года

Дзе: Партугалія, VILA NOVA DE TAZEM (каля горада Viseu)

Для каго: моладзевые працаўнікі 18+

Deadline: 13 сакавіка

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Апісанне праекту:

Распрацоўка праектаў па стварэнні ўнутраных і знешніх уплываў у межах разнастайнасці сацыяльнай інтэграцыі. Мы верым, што калі мы павялічым уключэнне моладзевых работнікаў у працэс навучання, падрыхтоўкі і развіцця інклюзіўнай кампетэнтнасці сярод моладзі, то зможам паўплываць на вырашэнне такіх сацыяльных праблемаў як сацыяльная ізаляцыя і дыскрымінацыя неабароненых груп насельніцтва. У абмене таксама прымуць удзел моладзевыя працаўнікі з Партугаліі, Італіі, Румыніі, Балгарыі, Македоніі, Літвы і Турцыі
 

Галоўныя мэты:

1) Садзейнічаць падрыхтоўцы моладзевых работнікаў выкарыстоўвая методыкі па павышэнню ўзроўню інфармаванасці і рэалізацыі ініцыятыў звязаных з сацыяльнай інтэграцыяй;

2) Матываваць ўздельнікаў ствараць новыя моладзевыя ініцыатывы

3) Садзейнічаць абмену вопытам і паляпшаць міжнароднае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 3 моладзевых працаўнікоў 18+ якія:

1) Маюць дачыненне да тэмаў праекта,

2) Валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

3) Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям» (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету)
 

Умовы ўдзелу:

1) Выдадкі на дарогу (з Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам

2) Рэгістрацыйны ўнёсак - 40 еўра.

3) Максімальная сума транспартных выдаткаў - 360 еўра
 
Больш падрабязная інфармаыя па прекце будзе даслана адабраным ўдзельнікам
 

Каб падацца:

1) Падпішыся на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

2) Падпішыся на нашую суполку facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

3) Запоўні анкету ніжэй да 13 сакавіка