Эразмус+ моладзевы абмен: маўчанне не золата!
Калі: 29 сакавіка – 6 красавіка 2019
Дзе: Грузія, Rustavi (побач з Тбілісі)
Для каго:
• лідар групы 18+
• моладзь 16-30 год (4 удзельнікі)
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 31 студзеня
+
падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Кароткае апісанне праекта:
Тэма праекта «МАЎЧАННЕ НЕ ЗОЛАТА" мае дачыненне ў першую чаргу да правоў чалавека і іх кантроля, у першую чаргу датычна кантролю анлайн-гвалту, звязанага з адрозненнямі па гендэрнай прыкмеце. Такія акты з'яўляецца толькі крокам на шляху да гвалту ў рэальным жыцці.
Мэтай праекта з'яўляецца стымуляванне маладых людзей казаць пра гвалт і умець папрасіць аб дапамозе, умець аказаць сумесны супраціў гвалтоўным дзеянням.
Праект навучыць моладзь:
-як абараніць сябе ад подлых людзей, якіх можна сустрэць у рэальным жыцці і ў інтэрнэце пад выглядам добразычліўцаў, дарадцаў
-дапаможа сфармаваць пачуццё талерантнасці і павагі да тых, якія адрозніваюцца.
Хто там будзе апроч беларусаў?
З 9 партнэрскіх краін прадугледжана па 5 удзельніц(каў), а менавіта:
- Балгарыя
- Грузія
- Вялікабрытанія
- Італія
- Чэхія
- Беларусь
- Арменія
- Албанія
- Літва
Дзе, хто і калі?
Сустрэча адбываецца паміж 29 сакавіка – 6 красавіка 2019 (першы і апошні дзень - для прыезду і ад'езду).
Месца правядзення - горад Rustavi (побач з Тбілісі) у Грузіі.
Профіль удзельніка:
1)узрост:
- лідар групы 18+
- моладзь 16-30 год (4 удзельнікі)
2)цікава развіваць братэрскія ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі іншых краін
3)цікавасць да правоў чалавека
4) валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям»
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 31 студзеня
+
падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/