Трэнініг "Адаптацыя праектаў для людзей з непаўнаспраўнасцю". Аўстрыя.
17-24 ліпеня ў горадзе Deutschlandsberg (Аўстрыя) адбудзецца першая міжнародная навучальная сустрэча пад назвай “STANDARD PROTOCOL PROCEDURE”, прысвечаная сацыяльнаму ўключэнню людзей (у першую чаргу моладзі) з фізічнай непаўнаспраўнасцю (інваліднасцю).
Праект прадугледжвае знаёмства моладзевых лідараў і грамадскіх акрывістаў са стандартамі, якія дазвалялі б непаўнаспраўным людзям актыўны ўдзел у мерапрыемствах на роўні з фізічна-паўнаспраўнымі асобамі.
Праект складаецца з 3 частак:
1) 17-24 ліпеня – навучальная сустрэча 17 моладзевых лідараў і грамадскіх працаўнікоў, дзе прадстаўнікі грамадскіх арганізацый даведаюцца пра тое, як зрабіць уласныя праекты і мерапрыемствы даступнымі для непаўнаспраўных людзей;
2) жнівень-кастрычнік 2016 - практычнае прымяненне атрыманых ведаў на практыцы пры правядзенні ўласных праектаў;
3) лістапад 2016 – падагульняючая навучальная сустрэча ў Аўстрыі, дзе прадстаўнікі падзеляцца атрыманым досведам правядзення мерапрыемстваў, адаптаваных да патрэбаў людзей з фізічнай непаўнаспраўнасцю.
Удзельнік абавязаны прымаць удзел ува ўсіх трох фазах праекта.
Фонд «Добрая воля» (Польшча) запрашае аднаго прадстаўніка грамадскай супольнасці з Беларусі прыняць удзел у дадзеным праекце.
Вітаецца ўдзел прадстаўнікоў арганізацый, якія працуюць з непаўнаспраўнымі асобамі.
У дададзеных файлах ніжэй можна знайсці расклад мерапрыемства і больш падрабязнае апісанне.
Умовы ўдзелу:
1) магчымасць актыўна ўдзельнічаць на працягу ўсяго праекту – ліпень-лістапад 2016 года;
2) пражыванне, харчаванне і даезд да месца правядзення (Польшча-Аўстрыя-Польшча) – пакрывае аўстрыйскі арганізатар; арганізацыю даезду (білетаў) бярэ на сябе Фонд «Добрая воля»;
3) узроставае абмежаванне – 18 год і старэй;
4) наяўнасць шэнген візы (магчымасць аформіць самастойна) – у выпадку патрэбы аўстрыйскі арганізатар можа даслаць запрашэнне;
5) прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы);
6) рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра (уносіцца перад правядзеннем першай сустрэчы);
7) дарогу да Польшчы удзельнік аплочвае самастойна.
________________________________________
Зацікаўленых асобаў просім дасылаць анкету на пошту prygne4any0@gmail.com (з тэмай Аўстрыя) да 10 чэрвеня. Анкета знаходзіцца ў дададзеным файле.
Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Праект зацверджаны Нацыянальным Агенцтвам у Аўстрыі. Youth In Progress Austria (Аўстрыя) – арганізатар праекта.
Вложение | Размер |
---|---|
![]() | 130.18 КБ |
![]() | 158.3 КБ |
![]() | 618 КБ |