Моладзевы міжнародны абмен у Эстоніі: «Важны кожны голас»
1-12 ліпеня 2016 года ў Таліне (Эстонія) пройдзе сустрэча моладзі пад назвай «Важны кожны голас», прысвечанай палітычнай адукацыі моладзі, павышэнню іх разумення прынцыпаў дэмакратыі, ролі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці сваёй краіны.
У мерапрыемстве возьмуць удзел 45 чалавек з 5 краінаў (9 удзельнікаў з Беларусі). Удзел беларускіх удзельнікаў ажыццяўляе VSI "Geros Valios Istaiga".
Мэта сустрэчы – павышэнне асэнсаванасці ўдзелу ў палітычных працэсах, разумення карысцяў для грамадства ад такой дзейнасці.
Сустрэча адбываецца ў рамках праграмы «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года.
Умовы ўдзелу:
1) Узрост: 16-30 год
2) Наяўнасць шэнген-візы ці самастойнае афармленне такавой.
3) Рэгістрацыйны ўнёсак 10 еўра + самастойная аплата дарогі Беларусь - Вільня-Беларусь.
4) Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд Вільня-Талін-Вільня, харчаванне і пражыванне.
5) Неабходна валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)
Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 23 траўня (мая) запоўніць анкету па спасылцы
Арганізатары звяжуцца з выбранымі асобамі.