Паездка ў Вену для валанцёраў ДВ
24 лютага – 1 сакавіка ў Вене адбудзецца сустрэча валанцёраў, якім цікава тэма барадзьбы з курэннем, у прыватнасці тытуняспажыванне сярод падлеткаў.
Сустрэча адбываецца ў рамках праекта 'The Filter Europe', які фінансуецца праграмай «Эразмус+», зацверджанай Еўракамісіяй 11 снежня 2013 года. Брытанскае нацыянальнае агенцтва падтрымала праект таварыства «Уэльс ЛТД», якое з'яўляецца каардынатарам праекта. Агульная працягласць праекта 2 гады.
У сустрэчы прымуць удзел па 10 чалавек з Беларусі, Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і 12 чалавек з Уэльса.
умовы ўдзелу
1) Узрост: 18-30 год.
2) Наяўнасць шэнген візы (жаданне самастойна аформіць за свой кошт - дапамога аказваецца).
3) Рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра.
4) Пакрываюцца фінансавыя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў гасцініцы (http://europahauswien.at/).
5) Прымальнае валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы)
Месца правядзення – Вена, Аўстрыя.
Усім жадаючым прыняць удзел неабходна да 22 снежня даслаць на адрас prygne4any0@gmail.com ліст з наступнай інфармацыяй:
-
імя, прозвішча
-
узрост
-
род дзейнасці (навучальная ўстанова)
-
кароткае апісанне, чаму хочаце паехаць
-
тэлефон і горад пражывання
-
ці патрэбная віза?
У тэме ліста пазначце "Аўстрыя". Адказ са станоўчым рашэннем будзе дасланы ў пачатку студзеня.
Вложение | Размер |
---|---|
![]() | 37.55 КБ |