Свята 31 кастрычніка

Інфармацыя для тых, хто едзе на Свята 31 кастрычніка:

Святочны канцэрт «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца ў зале Рыгора Шырмы Бел-Дзярж-Філармоніі (пл. Якуба Коласа). Пачатак — у 19.00.

Просім вас прыходзіць трохі раней. Для чаго? Па-першае, каб да пачатку канцэртнай праграмы пазнаёміцца з выставай творчых работ фіналістаў конкурсу ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва».

Таксама для дзяцей будзе арганізавана дзіцячая праграма «Альтанка» з Феяй Усмешкай, якую вы добра ведаеце, калі былі раней на нашых мерапрыемствах. Пачатак «Альтанкі» - у 18.30, за 30 хвілін да афіцыйнай часткі.

Акрамя таго, просім вас прыйсці загадзя для таго, каб унесці сваё імя ў ведамасць на атрыманне святочных падарункаў. Калі з вамі будуць дзеці, то просім вас не забыцца ўзяць дакуманты, неабходныя для атрымання падарункаў — пашпарт і пасведчанне шматдзетнай ці прыёмнай сям'і, ці пасведчанні аб нараджэнні дзяцей. Дакуманты на падарункі прымаюцца да 18.45, не спазняйцеся, калі ласка.

Таксама не забудзьцеся ўзяць уваходныя квіткі.

Калі вы едзеце на Свята з іньшага раёну (не з Мінска), то напішыце, калі ласка, ці патрэбна вам месца для начлегу. Калі патрэбна,то мы арганізуем для вас вячэру і начлег. Напішыце, колькі вас будзе чалавек.

Прыязджайце, будзем рады вас бачыць. Да сустрэчы на Свяце!

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.
=