Падарункі дзецям да Свята Жніва

31 кастрычника ў Белздяржфілармоніі адбудзецца фінальны канцэрт фестывалю "Каласы пад сярпом Тваім". Для дзяцей, якія прыдуць на канцэрт, будуць добрыя падарункі (якія звычайна бываюць на ўсіх нашых мерапрыемствах). Для атрымання падарунка трэба выканаць некаторыя фармальнасці (ўнесці Вашыя дадзеныя ў ведамасць). Для гэтага дашліце, калі ласка, свае дадзеныя:
  • колькі ў вас дзяцей,
  • Вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
  • пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
  • адрас і тэлефон
  • сканаваную копію пасведчання аб нараджэнні дзяцей ці копію шматдзетнай сям'і

Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.

Квіткі

Уваход у філармонію платны, білет каштуе 60.000 руб. Дзецям дашкольнага ўзросту можна білеты не браць, але трэба мець на ўвазе, што свабодных месцаў не будзе, дзяцей без білета можна пасадзіць толькі на калені.

Білеты можна набыць у касе Філармоніі (пл. Я.Коласа), замовіць онлайн (mihck.info/node/636), ці адправіць заказ на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.

Па ўсіх пытаннях тэлефануйце (029)501-87-81.

Удзел у конкурснай праграме

Нагадаем таксама, што да 10 кастрычніка можна падаваць заяўку на ўдзел у конкурснай праграме.

=