Сон пра чалавека, у каторага знайшлі рак почкі
Сябры, учора я бачыў сон пра чалавека, у каторага знайшлі рак почкі.
Сон такі:
на цёмным небе сіняя кропка — гэта наша планета Зямля. Калі гэтую кропку трохі наблізіць, то можна ўбачыць яшчэ адну кропку — гэта Беларусь. Калі яшчэ наблізіць, то на той кропке ёсць яшчэ адна кропка — гэта Мінск. Яшчэ меньшая кропка — гэта Курасоўшчына. На гэтай маленькай кропке — яшчэ меньшая, чалавек, які там жыве. Унутры гэтага чалавека — зусім малюсенькая кропка — яго почка. На гэтай кропке — яшчэ адна мікраскапічная кропка, опухоль.
Пасля з'яўляецца рука, у пальцах яна трымае іголку. Іголка чапляе пухліну і лёгка цяне яе ўверх. Почка аддае, адпускае пухліну, і яна выдаляецца з цела разам з каранямі. Некаторы час іголка трымае пухліну, каб даць магчымасць яе разглядзець, а пасля накіроўвае яе ў агонь, і пухліна згарае, назад не вяртаецца. Чалавек, які быў хворым, стаў здрав.
=
