Свята адкрыцця фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім»

Шаноўныя сябры!

Запрашаем прыняць удзел у святочным адкрыцці VI штогадовага фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім».

Свята адбудзецца ў Царкве Ўзнясення
Мінск, Чайкоўскага 39
21 сакавіка (субота),
пачатак у 13.00.

Заяўкі ад выканаўцаў

Заяўкі ад выканаўцаў прымаюцца да аўторка 17 сакавіка (да 12.00). У заяўке пазначце, калі ласка,

  • назву твора,
  • фамілію і імя выканаўцаў,
  • працягласць нумару,
  • а таксама якая апаратура ці інструменты патрэбныя.

Заяўку трэба адправіць на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.

Заяўкі ад гасцей

Запрашаем усіх жадаючых наведаць наша святочнае мерапрыемства. Уваход вольны. Дзецям, якія наведаюць свята, будуць уручаныя падарункі. Для атрымання падарунка трэба выканаць некаторыя фармальнасці. Для афармлення ведамасці неабходна адправіць свае дадзеныя:

  • ФІО (поўнасцю),
  • пашпартныя дадзеныя (№, дата і кім выдадзены пашпарт),
  • адрас рэгістрацыі,
  • а таксама колькасць дзяцей.

Разам з заяўкай трэба выслаць сканіраваную копію пасведчання шматдзетнай ці прыёмная сьм'і. Апошні дзень, калі можна адправіць заяўку на падарунак — чэцьвер 19 сакавіка. Заяўку трэба адправіць на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо. Прыходзьце, будзем рады вас бачыць. =