безкаштоўны роварны пракат у горадзе Мінску

Добры дзень, дарагія сябры! 
 
Дапамажыце зарганізаваць
 
Мяне клічуць Кірыл і я адзін з валанцёраў Мінскага Роварнага Таварыства. Пабываўшы ў Празе ад праграмы Школы Эка Актывіста (Зялёная Сетка), я і мой сябар вырашылі, пераняўшы замежны вопыт,арганізаваць безкаштоўны роварны пракат у горадзе Мінску. КабДобры Ровар (назва праекта) паспяхова адбыўся нам трэба знайсці як мінімум 25 (засталося 23) ровараў, з
чым я да вас і звяртаюся! 
 
 У многіх у вёсцы, на дачы ці ў кватэры на балконе могуць стаяць без справы старыя ровары.. Дайце ім другое жыццё! Ровары або запчасткі да іх прымаюцца ў любым стане. Мы можам дапамагчы з транспарціроўкай. Калі ў вас няма ровараў, але вы ўсё роўна хочаце нам дапамагчы, тады калі ласка, размясціце ў сацыяльных сетках наш зварот (у дадатку да пісьма). 
 
Калі ласка, далучайцеся да груп і сачыце за нашымі навінамі!
Давайце разам зробім наступны год годам Ровара! 
 

Поўнае апісанне (Прэс-рэліз) праекта, зварот і малюнак у дадатку да пісьма.

 

--