Вечарына-рэквіем памяці Артура Вольскага
Шаноўныя калегі, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, Вас зацікавіць.
Царква Ўзнясення ладзіць літаратурна-музычную вечарыну-рэквіем, прысвечаную 90-гадоваму юбілею беларускага паэта Артура Вольскага (Артур Вольскі быў вернікам гэтай царквы).
У праграме — паэтычныя творы Артура Вольскага, песні на словы Артура Вольскага, а таксама сведчанні людзей, якія добра ведалі Паэта.
У вечарыне прымаюць удзел музычныя гурты «Зоркі Забылі Зьзяць» і «Каўчэг», а таксама выканаўцы-салісты.
Мерапрыемства адбудзецца ў нядзелю 16 лістапада 2014.
Пачатак — 18.00
Адрас — Мінск, вул. Чайкоўскага 39.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 614-87-39 (Мікалай Кійка)
=
З павагай, Леанід Скарабагаты

