міжнародны праект запрашае да супрацы ў ашар'і барадзьбы з бяздомнасцю сярод моладзі

праект "Больш чым надзея"(OVERHOPE)

У лістападзе 2014 года распачынаецца міжнародны праекта OVERHOPE, аб'ектам якога з'яўляецца барадзьба з бяздомнасцю сярод молодзі.

 

Праект ажыццяўляецца ў рамках праграмы «Эразмус+», якая была прынятая Еўрапарламентам 11 снежня 2013 года. Нямецкае нацыянальнае агенцтва зацвердзіла праект таварыства «Jugend Bildung Hamburg», якое з'яўляецца каардынатарам праекта.

 

Праект OVERHOPE б'е ў набат аб праблеме бяздомнасці сярод маладога пакалення. Партнёры спадзяюцца выпрацаваць найлепшыя практычныя вырашэнні для сацыяльнай работы з моладзю, для патрэбаў навучальных семінараў і для стварэння занятасці для моладзі; палепшыць інфраструктуру для праблемнай моладзі, якой пагражае бяздомнасць.

Працягласць праекту 36 месяцаў, падчас якіх адбудзецца 14 міжнародных кансультацый паміж партнэрскімі арганізацыямі. Агульны бюджэт на інтэлектуальныя вынікі праекту(практычныя рашэнні) складае каля 80 тысяч еўра. Праектам кіруе нямецкая арганізацыя.

 

Партнэрскімі краінамі з'яўляюцца:

 

Нямеччына;

Турцыя

Румынія

Італія

Партугалія

Беларусь

 

Запрашаем да праекту суб'екты права і фізічныя асобы, якія ўжо працуюць у дадзеным напрамку для супрацы ў апісаным вышэй ашар'і.

 

Свае прапановы і канкрэтныя ідэі, як можна выкарыстаць міжнародную супрацу ў дадзеным праекце для дасягнення пастаўленый мэты, дасылайце на адрас prygne4any@gmail.com

 

Калі Вы гатовыя прэзентаваць свае пачынанні ў міжнародным фармаце на сустрэчах партнэрскіх арганізацый альбо жадаеца дапамагчы ў арганізацыі міжнародных сустрэчаў у Беларсі, пішыце свае прапановы таксама на prygne4any@gmail.com

 

Спіс міжнародных сустрэчаў:

лістапад 2014 – Гамбург, Нямеччына;

студзень 2015 – Бухарэст, Румынія;

травень 2015 – Тэранова да Сібары, Італія;

верасень 2015 – Лісабон, Партугалія;

студзень 2016 – Чанкіры, Турцыя;

ліпень 2016 – Мінск, Беларусь;

жнівень 2016 – Істанбул, Турцыя;

студзень 2017 – Бухарэст, Румынія;

люты 2017 - Тэранова да Сібары, Італія;

сакавік 2017 – Лісабон, Партугалія;

красавік 2017 – Чанкіры, Турцыя;

травень 2017 – Мінск, Беларусь;

чэрвень 2017 - Істанбул, Турцыя;

жнівень 2017 – Гамбург, Нямеччына.