Адукацыя.інфо ладзіць фэст для выпускнікоў ВНУ -У ПОЛЬШЧЫ
1)дапамагаюць атрымаць бясплатную візу Ў ПОЛЬШЧУ
2)удзельнікам будзе прадстаўлена магчымасць правесці сваю ўласну частку мерапрыемства, - атрымаеце бесцэнны вопыт арганізацыі і правядзення мерапрыемства.
3)сустрэнецеся з мноствам беларусаў, якія навучаліся ў замежжы.
4)мерапрыемства поўнасцю бясплатнае, удзельніку неабходна толькі аплаціць уласныя выдаткі на дарогу.
Ніжэй поўны тэкст аб'явы.
У выпадку пытанняў можна пісаць і мне: prygne4any@gmail.com
Дарагія выпускнікі і сябры www.adukacyja.info!
Нашая каманда у другі раз ладзіць з'езд паспяховых выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ і запрашае ахвотных прыняць удзел! Сёлета ADUfest 2.0 паспрыяе развіццю кантактаў і абмену досведам сярод маладых спецыялістаў.
На адукацыйным фестывалі не будзе занудных лекцый, паколькі ўдзельнікі фэста самі складуць праграму! Кожны выпускнік рыхтуе аўтарскі інтэрактыўны майстар-клас. Гэта можа быць крэш-курс па фондавых біржах ці воркшоп па кітайскіх народных танцах, кулінарны курс па прыгатаванні мамалыгі ці трэніроўка па шэйп-фітнэсу, уводзіны ў кінематограф Новай Зеландыі ці мадэрновую архітэктуру Даніі. Галоўнае, каб удзельнікі ў інтэрактыўнай форме змаглі навучыцца падчас майстар-класа чамусьці новаму і цікаваму. Спартыўныя і гастранамічныя воркшопы вітаюцца!
Сустрэча адбудзецца 1-3 жніўня ў маляўнічых мясцінах у Польшчы.
Удзельнікі атрымаюць стылёвыя падарункі ад Адукацыі.
Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне, таксама аказваюць дапамогу ў атрыманні візы. Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на дарогу і медычную страхоўку.
Запаўняй анкету і далучайся да нас!
Фотаімпрэсіі з мінулагодняга з'езду можна знайсці тут.
Дэдлайн падачы заявак – 6 чэрвеня 2014.
Пытанні і пажаданні скіроўвайце на скрыню adukacyja@gmail.com.
http://adukacyja.info/news/