Свята для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы

Святочнае мерапрыемства для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы адбудзецца 30 мая 2015 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 13.30.

У праграме – святочныя спевы і гісторыі, гульні, батлейка і многа іньшага. Пасля заканчэння, як звычайна, салодкі стол.

Запрашаем прыняць удзел не толькі ў якасці гледачоў, але і як удзельнікаў свята. Калі ў вашых дзетак ёсць верш, спеў ці іньшы нумар, то паведаміце, і мы ўключым ваш нумар у праграму. (Пішыце сюды).

Падчас свята дзецям будуць уручаныя падарункі.

Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з інфармацыяй аб парадку атрымання падарунка

Калі вы хочаце, каб вашыя дзеці атрымалі падарункі, паведамце, калі ласка,

  • колькі ў вас дзяцей,
  • а таксама вашыя прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам),
  • пашпартныя дадзеныя (№, кім і калі выдадзены),
  • адрас і тэлефон. Гэта трэба, каб вашыя дадзеныя былі ўнесены ў ведамасць.
  • Таксама пры сабе трэба мець пашпарт і копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і (у крайнім выпадку - копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей).

Заяўкі прымаюцца да 19.00 серады 20 мая.

Падарункі будуць уручаны толькі дзецям, бацькам - не.

Вялікая просьба да ўсіх, хто запісаў сваіх дзетак на падарункі - уважліва пастаўцеся да гэтай інфармацыі, каб не сапсаваць дзецям свята. Дзецям будзе крыўдна, калі ўсё вакол атрымаюць падарункі, а яны не змогуць іх атрымаць з-за няўважлівасці бацькоў.

Прыходзьце, калі ласка, будзем рады вас бачыць!

=