“Лад у сям’і” - працягваецца цыкл лекцый-пропаведзяў

Шаноўныя сябры!

Рады паведаміць вам, што падчас набажэнства ў Евангельскай царкве на Чайкоўскага працягваецца цыкл лекцый-пропаведзяў на тэму “Лад у сям’і”. У нядзелю 27 красавіка 2014 адбудзецца працяг лекцыі-казані “Для сапраўдных мужчын”.

Для дзяцей пад час набажэнства арганізуюцца заняткі па беларускай мове.

  • Пачатак набажэнства – 18.00
  • Мінск, Чайкоўскага 39
  • Уваход вольны.

P.S. Свята ў гонар Дня Святой Тройцы

Святочнае мерапрыемства для дзяцей ў гонар Вялікадня адбылося 19 красавіка 2014. У праграме былі святочныя спевы, гульні, тэатральная пастаноўка і многа ўсяго цікавага для дзяцей. Падчас свята дзецям былі ўручаныя велікодныя падарункі. Нажаль, не ўсе жадаючыя змаглі патрапіць на свята – заля не змагла змясціць столькі людзей.

Калі Вам не ўдалося патрапіць на свята – просім Вас не засмучацца. Наступнае святочнае мерапрыемства для дзяцей поануецца ў хуткім часе. Магчыма, яно адбудзецца ў Дзень Святой Тройцы, у Дзень абароны дзяцей ці ў Дзень сям’і. Сачыце, калі ласка, за навінамі.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.
=