Падарункі для дзяцей з прыёмных і шматдзетныз сем’яў падрыхтаваў Аргкамітэт фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм"

Аргкамітэт  фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" падрыхтаваў падарункі для дзяцей з прыёмных і шматдзетныз сем’яў.

Для атрымання падарункаў пры сабе трэба мець пашпарт і копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і.

Адкрыццё  фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" адбудзецца 29 сакавіка ў Минску, вул. Кавалёва 72. Пачатак у 13.30. Ад метро Каменная Горка да месца правядзення фестывалю будзе хадзіць спецыяльны аўтобус.

У праграме:

музычныя групы Каўчэг, TESAURUS, CARPEN DIAZ, Зоркі Забылі Зьзяць, а таксама выканаўцы-салісты са шматдзетных і прыёмных сем’яў. Таксама падчас мерапрыемства адбудзецца выстава творчых работ удзельнікаў.

Журы фестывалю

Журы фестывалю складаюць вядомыя хрысціянскія выканаўцы і майстры – Аляксандр Патліс, Аксана Пташнікава, Зоя Сузько, Святлана Караханава, Анатоль Шырвель.

Фестываль "Каласы пад сярпом Тваiм" праводзіцца штогод з 2010 году. Традыцыйна адкрыццё фестывалю адбываецца вясной. Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне гледачоў. Пасля сярод удзельнікаў, набраўшых найбольшую колькасць галасоў у інтэрнет-галасаванні, журы вызначае пераможцаў, і ў восень адбываецца заключны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы, а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у замежных паездках, выставах, канцэртах і іньшых мерапрыемствах.

===

Леанід Скарабагаты