Адкрыццё фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014"
Шаноўныя калегі, высылаем інфармацыю, якая, магчыма, вас зацікавіць.
Адкрыццё фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" адбудзецца 29 сакавіка ў Минску.
У праграме: музычныя групы Каўчэг, TESAURUS, CARPEN DIAZ, Зоркі Забылі Зьзяць, а таксама выканаўцы-салісты са шматдзетных і прыёмных сем’яў. Таксама падчас мерапрыемства адбудзецца выстава творчых работ удзельнікаў.
Журы фестывалю складаюць вядомыя хрысціянскія выканаўцы і майстры – Аляксандр Патліс, Аксана Пташнікава, Зоя Сузько, Святлана Караханава.
Фестываль "Каласы пад сярпом Тваiм" праводзіцца штогод з 2010 году. Традыцыйна адкрыццё фестывалю адбываецца вясной. Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне гледачоў. Пасля сярод удзельнікаў, набраўшых найбольшую колькасць галасоў у інтэрнет-галасаванні, журы вызначае пераможцаў, і ў восень адбываецца заключны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы, а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у замежных паездках, выставах, канцэртах і іньшых мерапрыемствах.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 614-87-39 (Аргкамітэт Фестывалю)
+375 29 182-81-82 (Журы Фестывалю)
===
З павагай, Леанід Скарабагаты (Прэсслужба Фестывалю)
+275 29 501-87-81
