Фестываль беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014"

Запрашаем

Першы канцэрт фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" адбудзецца 29 сакавіка ў Минску. Заяўкі прымаюцца да 20 сакавіка.

У заяўке пазначце, калі ласка,

  • свае фамілію, імя,
  • кантактны тэлефон, е-пошту, скайп (калі ёсць);
  • творы, якія будзеце выконваць і працягласць нумару (у хвілінах);
  • патрабаванні да аппаратуры (т.зв. тэхнічны райдэр) – калі ёсць.

Заяўкі высылайце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо. Тэлефон +375 29 614-87-39

Фестываль "Каласы пад сярпом Тваiм" праводзіцца штогод з 2010 году. Звычайна адкрыццё фестывалю адбываецца вясной. Пасля на працягу вясны, лета і восені праводзяцца фестывальныя мерапрыемствы і інтернет-галасаванне гледачоў. Пасля сярод удзельнікаў, набраўшых найбольшую колькасць галасоў, журы вызначае пераможцаў, і ў восень адбываецца заключны канцэрт, на якім выступаюць лепшыя удзельнікі. Лаўрэатам фестывалю ўручаюцца каштоўныя прызы (у 2013 годзе - фотакамеры Canon), а таксама яны атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у замежных паездках, выставах, канцэртах і іньшых мерапрыемствах.

=