Сям'я - Эдемскі сад ці пекла?

Шаноўныя сябры!
Рады паведаміць вам, што ў Евангельскай царкве на Чайкоўскага 39 падчас вячэрніх набажэнстваў пачынаецца цыкл лекцый- пропаведзяў на тэму “Лад у сям’і”.

На працягу курса будуць падрабязна разглядацца божыя запаведзі і абяцанні ў адносінах сям’і, практычныя пытанні ўзаемаадносінаў і выхавання дзяцей, тыповыя канфліктныя сітуацыі і шляхі выхаду з іх ды іньшыя цікавыя пытанні.

Вядуць курс Мікалай Кійка і Леанід Скарабагаты.

Першая ўступная лекцыя-казань “Сям'я - Эдемскі сад ці пекла?” адбудзецца ў нядзелю 9 лютага 2014.

Пачатак набажэнства – 18.00

Мінск, Чайкоўскага 39

Уваход вольны.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас, з якога прыйшло гэтае пісьмо.

=