бясплатны адукацыйны семінар у Літве
Да ўдзелу запрашаюцца: моладзь ад 18 да 25 гадоў, якая цікавіцца тэматыкай правоў чалавека.
У выпадку, калі Вы маеце дадатковыя пытанні, звяртайцеся на адрас: belschool@gmail.com
Гэта азначае, што падаць можа кожны жадаючы.
Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання ўдзельнікаў.
Аўтар абвесткі сам праходзіў дадзены курс і можа засведчыць, што для людзей, якія хочуць паглыбіць свае веды ў галіне правоў чалавека, гэны курс будзе вельмі дарэчы.
Для ўдзелу ў Школе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму і даслаць не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць) на адрас: belschool@gmail.com.
1 – 9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 7 чэрвеня ўключна)
Школа другога набору
10 – 18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна)
Школа трэццяга набору
23 -- 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 21 чэрвеня ўключна)
Школа чацвертага набору
1 – 9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 28 чэрвеня ўключна)
Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы).Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўленыя ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны.