Хто ў 2014 зможа ездзіць у Еўропу без візы?

Беларусу патрапіць у Еўрапейскі саюз не так ужо й проста. А ці надыйдзе час, калі беларусу адкрыецца заходняя мяжа?

Восенню 2013 адбудзецца саміт Усходняга Партнёрства, дзе чакаецца падпісанне пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Ужо вядома, што Беларусь збіраецца ўдзельнічаць у працах саміта.

 

Нажаль, але жыхарам сінявокай Беларусі чакаць змяненняў пакуль не прыходзіцца, ня гледзячы на тое, што на чарговым паседжанні ў Бруселі адзначылі станоўчыя моманты ў наладжванні адносінаў Беларусь-ЕС – аднаўленне дзейнасці дыпламатычнага прадстаўніцтва Нарвегіі ў Беларусі, - беларускія ўлады не спяшаюцца працаваць у гэтым накірунку.

 

Трэба заўважыць, для справядлівасці, што спешка ў гэтай справе й не патрэбна. Убачыць гэта можна на прыкладзе Малдовы, дзя яшчэ ў 2010 годзе хуткімі намаганнямі былі наладжаныя дарогі да бязвізавага рэжыму: віцэ-прэм'ер Малдовы Юрась Лянкэ дэклавараў візавае набліжэнне да Еўропы ўжо 3 гады таму(03.03.2010 – Камсамольская праўда ў Малдове). Па даўнейшным яго сцверджанні безвізавы рэжым з Еўропай для грамадзян Малдавіі «з'яўляецца адной з прыярытэтных мэтаў ураду», таксама ён абяцаў зрабіць усё магчымае для таго, каб гэтая мэта была дасягнутая.

 

Зараз, праз 3 гады, Малдова стаіць вельмі блізка да сваёй мэты. Усе дакуманты і працэдуры аб спрашчэнні візавага рэжыму скончаныя і краіна гатова падпісаць пагадненне аб безвізавым рэжыме.

Прэм'ер-міністр Малдовы Філат пасляпаведамляў, што 15 сакавіка павінна была скончыць сваю працу камісія па ацэнцы рэалізацыі рэспублікай плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму.

 

Трэба зазначыць, што яшчэ ў 2010 годзе Малдова знаходзілася не ў лепшай візавай сітуацыі чым Беларусь: жыхары сонечнай Малдовы маглі выязджаць без візы толькі ў краіны СНД, Кубу, Перу, Сан-Марына і Малайзію. Аднак пастанаўленнем ураду ад 2009 года распачаліся перамовы з 25 краінамі аб узаемнай адмене візавага рэжыму.

 

Заслугоўвае звярнуць увагу на факт, што ў 2010 годзе 70% грамадзян Малдовы выступалі за далучэнне сваёй радзімы да ЕС, а на сённяшні дзень паводле «весті.мд», гэты паказчык абнізіўся да меньш 50%, у той час калі за далучэнне да Еўразійскага саюзу Беларусь- Казахстан-Расея на тэарэтычным рэферэндуме прагаласавала б 51,4% выбаршчыкаў.