Працяг дыктатуры ці "воображаемая" "Дэмакратыя" і яе хітрасці

Куды рухацца далей і чаму не атрымліваецца зрушыць з месца. Філасоўскія Развагі аб дэмакратычным выбары дрэннага, па прычыне "неіснавання нічога лепшага".

Прадмова

 

Я ўжо было напісаў гэтае павестваванне і хацеў высылаць адрасату, але адчуваючы, што яно не дапрацавана і, не маючы сілаў дапрацаваць, я адклаў яго на некалькі часу; зараз я, прачытаўшы дыдзены твор, магу сказаць, што ў такім выглядзе, як я яго пісаў, мала хто зразумее сутнасць яго, і тым меньшай колькасці людзей гэтае пасланне будзе карысным; таму зараз я бяруся перарабіць дадзены твор на больш зразумелую мешаніну. Я хачу прадставіць вельмі глыбокія рэчы вельмі малай колькасцю словаў, бо людзі не любяць чытаць доўгія "нравоучительные беседы" і тым болей такія, дзе іх не хваляць, а наадварот — стараюцца выкрыць, таму прабачце за выкарыстаныя вобразы, прымітыўнасць думак і словаў, мастацкіх выразаў — гэта ўсё для публікі, каб, па-магчымасці, кожны змог зразумець, а не толькі вузкая группа сектантаў...

Словы маленькімі літарамі з курсівам абазначаюць мае дапаўненні і ўдакладненні да папярэдняй версіі, таму калі вы зразумелі аб чым верш, яго тлумачэнне Вам чытаць не абавязкова, хаця для лепшага засваення дадзенай матэрыі раю ўсё ж такі каментар чытаць.

Выбачайце за блытаніну.

 

Ладзя Прыгнёту

 

 

Ілюстрацыя «грэшніка»

Ліст да дыктатараў, якія не прызнаюць

існаванне ўласнага дыктату.

 

 

Раздзел 1: Уступ

 

1Каб Вы не сказалі і не абвінавацілі мяне ў тым, што я толькі супраць Даніла, 2то паіменна вымяняю ўсіх іншых, як мне здаецца, не зусім ужо добрых дыктатараў: Вадзім Скарабагаты, Алесь, Наталля, Кацярына, Віталь, Шурка, Арцём, Эмілія і ўсе іншыя дыктатары і паўдыктатары.

 

Гэтым зваротам, як Вы заўважылі, я звяртаюся ў першую чаргу да самога сябе, каб разважыць добра свае ўчынкі; таму гэты ліст ні ў якім выпадку нельга разглядаць, як напад і асуджэнне некага мне блізкага ці далёкага — я проста разважаю, сам з сабою разважаю, і дзялюся з Вамі маімі думкамі. Гэты асабісты зварот таму і асабісты, што пералічынах людзей я вельмі люблю і яны вельмі дорагі мне, я вельмі даражу імі.

 

3Усім пазначаным у спісе нагадваю, што ў папярэднім звароце да Вас, які быў азначаны імем «Пасланне да Даніла», я адказваў Вам усім на пытанне аб дыктатуры: ці дрэнная яна і чаму? 4Паколькі адрасат не зразумеў звароту да калектыву, 5гэты ліст я адрасую ўсім дыктатарам, а не толькі тым, з кім у мяне ідэалагічная перапалка.

ПРАСВЕТ. Сацыялізм, навука, культура.

 

Папярэнім лістом я хацеў ушанаваць памяць майго добрага таварышы Даніла і па немагчымасці размаўляць з ім асабіста, выдзяліў спецыяльна для яго цэлае пасланне, якое я збіраўся напісаць ужо год таму, але неяк саромеўся выдзяляць найбольш дарагога мне таварыша з сябрыны маіх пабрацімаў асабіста; але зараз я смела заяўляю ва ўвесь голас, што цябе Даніл я люблю больй ўсіх іншых, і як бы гэта ганебна не было і як бы гэтая дыскрымінацыя не вылілася ў нешта не добрае, сваіх пачуццяў я свахаваць не магу.

 

6Пастараюся закрануць усе спрэчныя моманты, якія назіраліся ў маіх адносінах з Вадзімам Скарабагатым, Алесем і Наталляй, Кацярынай, Шуркай і Віталем, Арцёмам, Данілам і Эміліяй. 7Прабачце ўсе, каго пасаромеўся абазначыць у гэтым спісе, 8але можаце і парадавацца, што я не лічу Вашыя погляды аж так адрознымі ад выказанай ніжэй ідэалогіі, што і падштурхнула мяне не пісаць зварот іменны да Вас.

 

9У папярэднім лісце я растлумачыў сваё стаўленне да пытання дыктатуры ў агульным міжчалавечым значэнні, 10у гэтым жа лісце я падзялюся думкамі аб дыктатуры ўнутрычалавечай(якая закранае дыктатуру аднаго чалавека над самім сабою).

Разумеючы зараз, што мая алігорыя з дыктатурай неўдалая па прычыне неадукаванасці людзей у ашар'і палітычнай тэрміналогіі і навукі, я спрабую перавесці маю алігорыю на іншую, магчыма больш зразумелую, глебу да разважанняў, хаця ручацца за вынік не магу.

 

Раздзел 2

 

1Каб зразумець механізм «грэшніка» ў сабе і як з ім змагацца, 2нам трэба паглядзець на яго з боку — 3паглядзець спачатку на суседа і заўважыць, што гэта адна і тая самая праграма і ўсе мы ў момант нараджэння набіваем ёй сваё «Я», 4пераймаючы новыя і старыя кодэкі і патчы1 ад бацькоў, сяброў, куміраў і лапухоў.

 

Механізм «грэшніка» - гэта тое самае, што дыктатура чалавека над сабой, механізм дзеяння і вынікі дыктатуры чалавека над сваім уласным жыццём і жыццём іншых асобаў ды чалавекаў.

 

11Так што, калі Вы ўсё яшчэ на столькі кансерватыўныя, што ні разу не ўсталёўвалі іншых аперыцыйных СВСП, 12то прапаноўваю задумацца над пытаннем, ці не пара змяніць сістэму.

 

Тут параўнанне ўнутранай сістэмы да аперыцыйных сістэмаў кампутара, якую мы некалі вельмі непаспяхова разбіралі з Данілам; калі ён дакаўваў мне, што чалавеку не абавязкова ведаць усіх таямніцаў сваёго механізму, таму што яму па жыцці трэба толькі «глядзець фільмы і карыстацца сецівам», а для гэтага існуе праграма аблягчэнне — усталявана аперацыйная сістэма «Грэшніка», дзе яму не трэба парыцца з кадамі і галаваломкамі, — там вельмі проста націскаецца кнопка «плэй» і фільм паказваецца. У параўнанні з досаўскім глыбокім самакапаннем «Грэшнік» зручней у сто разоў — разбірацца ні ў чым не трэба, гэта бесспрэчна і лагічна амаль пры любой хадзе разважання. Быць грэшнікам прасцей, чым імкнуцца да святасці і быць святым(ну, хаця б такім, як Ісус Хрыстос).

 

Раздзел 3

На прыкладзе разгледзем асноўныя недахопы «грэшніка»:

1Жыве чалавек:

1) да гадоў 18-ці яму нармальна жылося ў грахах сваіх бацькоў, 2хаця «из-под тяжка» ён супраціўляўся гэным чужародным цельцам-вірусам: 3элементам фармальнасці бацькоўскай веры ў светлую будучыню(у каго грашовы дастатак, у каго шмат дзяцей, у каго чаго-іншага па-болей) і метадам тупога прымусу да незразумелых учынкаў;

2) 4надыйшоў час і ён вырваўся з кабалы сваіх злейшых ворагаў, як казаў Хрыстос( з кабалы «хатніх ягоных» - бацькоў), 5і перайшоў ад фармальнай веры, да веры хацення(я раблю так, бо гэта дапаможа дасягнуць мне таго, што я хачу) — 6адрашыўся ад фармальнасці веры і перастаў падпарадкоўвацца бацькоўскай волі фармалістаў-кансерватараў(У ПЭЎНАЙ СТУПЕНІ, што праўда).

7- назавем другі этап «першым крокам да Царства Нябёсаў у душы».

3) 8але як толькі ў чалавека з'явіўся кантэнгент знаёмых ці іншых «падначаленых», каго ён пачаў лічыць меншым за сябе, 9ЁН — пачаў навязваць сам фармальную веру «падначаленым» і іншым — 10найперш лагодна і проста, 11а пазней, напляваўшы на свой першы крок у Царства Нябёсаў у душы, 12распачаў выкарыстоўваць бацькоўскі метад насаджвання людзям не зразумелых фармулёвак і не заўсёды лагічных і паслядоўных учынкаў, 13якія па-ягоным перакананні павінны давесці кожнага да Царства Нябёсаў у душы.

3а) 14але не спыніўся на трэцім пункце і ў нейкі момант распачаў перацягванне ўсіх і ўся на першую прыступку да Свабоды — на прыступку першага кроку ў Царства Нябёсаў у душы — 15і тут яму не было важна: стаіць чалавек на дзясятай, на трэцяй ці ўвогуле не стаіць — 16«УСІХ ЦЯГНУЦЬ НА ПЕРШУЮ!» - гучала ўстаноўка ў ягонай галаве.

 

У трэцім пункце я прапусціў вельмі істотную рэч і адразу перакінуўся на пытанне місіянерства. Насамрэч у жыцці мала місіяў і большасць жывуць для сябе, таму зараз я папраўляюся і пішу папраўку:

3)калі чалавек мае Царства Нябёсаў у душы, ён звычайна пачынае яго будаваць(для місіяў — місіянераў — Царствам з'яўляецца навучанне ўсіх людзей правільным гарманічным законам суіснавання, што было апісана ў старым пункце 3).

Звычайным развіццём пункта 3а з'яўляецца стварэнне ўласнага букету стэрыятыпаў, поглядаў і памылковых ці непамылковых звычак, якія звычайна з-за карыстання аперыцыйнымі СВСП «Грэшнік»,

ламаюцца, напаўняюцца праз нейкі час вірусамі і калі не весці кантролю, то сістэма поглядаў чалавека з цягам часу ламаецца зусім і альбо працуе на моц 1% сваіх сілаў, якія дазваляе сапсаваная сістэма, альбо не працуе зусім, пакуль чалавек не адновіць сістэму ці ўсталюе занава старага «Грэшніка».

 

Раздзел 4

1Тут маленечкая папраўка: 2не падумайце, што чалавек забыўся аб апошняй прыступцы і пра канчатковую мэту, ЗУСІМ НЕ — 3яна(мэта) распрацаваная да дробязяў — ўвесь шлях на НЕБА прадуманы... Але пачакайце...

 

 

4Трэба ўжо пачаць параўноўваць з сабою, 5а то вядзеш, выводзіш, разважаеш пра іншых, а пра сябе ўжо і часу можа не хапіць. 6Параўноўваю сістэму «грэшніка» ў сабе і назіраю, што яна паўтарае на 99% усе крокі ў маім арганізме(пад час майго жыцця я поўнасцю паўтараю гэны механізм), як і ў прыкладзе вышэй. 7Давайце параўнаем яшчэ з кім...

8Дзіўна...параўноўваючы, заўважаю, што схема паўсюль і ў кожным арганізме амаль аднолькавая — 9самае большае несупадзенне 3%, -- але гэта вялікая рэдкасць.

 

10Назіраю першы вывад для сябе: цягнуць трэба толькі тых, хто стаіць на ніжэйшай прыступцы... 11хаця чакайце — кожнаму сваё: 12колькі я каго не цягнуў, ніхто нікуды не дацягнуўся маімі намаганнямі. 13Ладна, тады для сябе вырашаю так: нікога нікуды не цягнуць, 14але самому не скатывацца ўніз — 15у ніжніх вучыцца не забываць аб старых перамогах, у вышніх — вучыцца імкнуцца да вышняга.

 

Раздзел 5

                                                    

1А ШТО ЗДАРАЕЦЦА З УНУТРАНАЙ СІСТЭМАЙ, КАЛІ ЯНА ЎВЕСЬ ЧАС НІ ТУДЫ, НІ СЮДЫ? - 2У ёй з'яўляюцца вірусы, 3ды часам такія, што лепей было б і не станавіцца на так высокую прыступку, 4таму што падзенне будзе вялікім — гэта не з першай прыступкі зляцець. 5Зляцеўшы з самага верху д'ябал так галавой ляснуўся, што самі бачыце, якія парадкі ён зараз у свеце ўсталёўвае і што ў гэтым свеце зараз творыцца.

6Так сама і тут: многія першыя стануць апошнімі... 7і падзенне першых не за гарамі, 8яго ўбачаць усе, як бачна маланку, якая блішчыць ад краю да краю па ўсім небе.

 

На змену стараму клану рэлігійна-дзяржаўнага характара прыйдуць новыя людзі(дыктатура новай буржуазіі — эканамічная дыктатура; інтэлектуальная дыктатура(эксплуатацыя) ў іншых памерах ці ў тых жа самых(у тым ліку розныя праявы рэлігійнага надурылава); дыктатура сілы(Паводле адзінама параграфа сусветнага статуту: «Хто мацнейшы, той і правы)), але ад нас залежыць, ці будуць гэтыя «новыя» такімі ж эксплуататарамі і дрэннымі дыктатарамі ці іх месца зоймем мы(мы ўсе — дыктатура пралетарыята(ахлакратыя) — дыктатура дурняў, спрашчальнікаў жыццёвых паняццяў, супраціўнікаў шматграннага развіцця культуры — і супраціўнікі шматграннасці, талерантнасці ўвогуле); аль можа гэта месца будзе належаць каму іншаму, хто разбіраецца лепей за нас — прыродзе, якая ў сваёй анархіі і вайне ўсіх са ўсімі зноў верне нас у пучыну барадзьбы за існаванне і канкурэнцыю пахлешча за капіталістычную(дыктатура прыроды).

Хаця мне і здаецца, што ні адно з пералічаных не падыходзіць, можаце выбіраць — гэта ваш дэмактарычны выбар, каб выбраць меншае зло(любое дрэннае вырашэнне з вышэй пералічаных).

                             

Праілюструем шлях да падзення на прыкладзе:

  • 8у чалавека не было мэты ў жыцці(не было Царства Нябеснага ў душы) — плыў па плыні, як быдла ветрам гнанае — 9куды вецер падзьме, туды і ссоўваўся. 10Так ён трапляў то ў пастку, то ў галечу, часам у сытасць, часцей у голад, 11часам на сонца, ды ўсё часцей у цемру — 12і не ведаў, як дайсці да ладу.

  • Жывучы, як быдла ветрам гнанае,— 13якое ў сваім часе чакае заколу,— 14падыходзячы да прыпынку «дабраахвотная бойня», чалавек задумаўся і прыдумаў мару — 15знайсці на Зямлі спакойны закуток, дзе будзе і не холадна і не горача, і не пуста і не густа, дзе яму будзе ўдоваль ежы і месца; 16так ён стаў у мазгах шукаць месца для Царства Божага на Зямлі, 17паколькі Царства Божае ў дышы(мара аб месцы на зямлі) ужо было гатовае і саспела.

  • 18такім чынам можна зрабіць іншы вынік: тое, што ёсць на гэтым свеце(у гэтым Царстве, у якім мы жывем) спачатку папярэднічала нейкая думка(Царства ў душы). 19І тваё і маё жыццё цяперашняе — гэта матэрыялізацыя тваіх уласных мазгавых намаганняў 20і іх ажыцяўленне альбо іх неажыцяўленне(калі чалавек не змог пабудаваць тое Царства, якое хацеў).

21Працягваем пункт два: ...чалавек шукаў, шукаў месца для Царства Божага на Зямлі 22і не знайшоў нічога лепей за задрыпаную хібару на лясным водшыбе, 23дзе рэдка даязджаюць ДРАПЕЖНІКІ.

24І вось здаецца: усё проста 25і дарога ў тое, што ён* назваў Царствам Нябёсаў, без адзінага бугарка і перашкоды, - не дарога, а рай — 26лёгенькі спуск на салазках з гары. 27Тут не тое, што раем само Царства назавеш, 28а большым раем, мабыць, саму дарогу ў Царства, 29якая хутка, з горачкі і без перашкодаў вядзе напрасткі да мэты!

Раздзел 6

1І што вы думаеце робіць гэны чалавеча? - 2чапляецца спецыяльна за розныя перашкоды, якія толькі можна, стараецца ад'ехаць з запланаванай дарогі ў сумёт ці 3штоймгненна саскоквае з разагнаных салазак, каб «паправіць» свой капялюш і страхнуць сняжок з рукава(словам кажучы, сцыць, налажыў у штаны і баіцца згубіць свой каштоўны груз у штанах). 4Гэны чалавеча, як раз падобны да быдла бяз розуму — 5да яркі горнай, якая ідзе горнай сцежкай на луг пасвіцца, 6але спужаўшыся слядоў драпежніка, збіваецца з пуцявіны 7і ідзе па непраходным гушчары-кустоўі. 8І наляцеўшы на куст-калючку, спрабуе прадрацца праз непралазную шчыліну; 9але не разумее ярка, што чым болей яна ўплятаецца ў куст сваёй воўнай, тым складаней ёй будзе рызблытаць свае космы, заблукаўшыя сярод калючак-галля.

10Што з такой яркай здараецца? 11У лепшым выпадку — яна памірае галоднай смерцю, 12у горшым — яе раздзіраюць драпежнікі. 13А здавалася ідзе з добрым памкненнем на лужок пасвіцца.

14Ну, Бог табе суддзя, неразумны чалавеча, 15можа ў цябе й густ такі, што любіш перціся на канцэрт праз задні ўваход 16ці ісці да мэты праз церне; 17але ж гэта не прычына, чаму ты павінны ўвязаць у бруд-багну ці заблытвацца ў калючым кустоўі! 18АБЫЙДЗІ, ДУРЫНДА! 19Навошта прэш у яму!?

20Аднак Чалавеча не чуе парады 21і з разумным выглядам на твары задаецца пытаннямі, седзячы ў кустоўі: 22навошта мне мірыцца з тымі, каго ўжо не будзе ў маім Царстве (зыдрыпанай хібары)? 23А я цябе, чалавеча, пытаю: навошта табе, для прыкладу, праца, якая аддаляе цябе ад твайго Царства Божага на Зямлі? 24Няўжо, думаеш, наблізіць да Царства!?

25Навошта табе ўсе гэныя намаганні для рыўка ў Царства, 26калі сваімі намаганнямі ты прывязаў і заблытаў сябе ў калючках — прывязаў да Царства Сатаны, 27да свету гэтага, дзе Ты жывеш у гэны момант?

28Даю табе маленечкую падказку: 29аплятаючы сябе гэткай бездумнай дыктатурай ты не зможаш выбрацца ў тваё Царства ніколі ў жыцці.

30Ты чуеш?

31Н І К О Л І ! - ніколі не зможаш.

Раздзел 7

1Так што папярэджваю яшчэ раз: 2твае бессэнсоўныя рыўкі па кустах і сыход з вытаптанай сцежкі не давядуць ні да чаго добрага.

3Пара — ужо даўно пара! — расплюшчыць вочы 4і ісці простай дарогай; 5менавіта той пустой, якая адкінута ўсімі людзямі, — 6як камень спатыкання Хрыстос, які быў выкінуты быдаўнікамі, але стаўся галавою кута, — 7іначай і Вас чакае лёс тых, хто ідзе паралельна з Вамі па цэнтры шырокай дарогі — ў пекла. 8Гасподзь не паглядзіць, што вы ехалі па ўзбоччы і не гналі пад 180, як тыя, з кім Вы сябе параўноўваеце. 9У Госпада адна дарога. І яна не з грэшнікамі.

Заканчэнне

1Не пісаў Вам нічога новага, 2а ўсю тую ж старую вестку, 3каб нагадаць Вам аб ёй. 4Яна мне здаецца больш істотнай за любое іншае 5і нават за тое, ці застануся я для Вас яшчэ таварышам ці не. 6Справа — важней.

7Спадзяюся, не намудрыў; 8але калі гэтая таямніца не адкрылася Вам да канца, то па магчымасці магу спрабаваць адказваць на Вашыя патанні.

prygne4any@tut.by

NO PASARAN! яшчэ раз для неданоскаў: мае словы я ў першую чаргу звяртаў да самога сябе і асуджаў уласныя дзеянні і намаганні, і ўсё напісанае амаль поўнасцю тут толькі пра мяне, таму не шукайце ў гэтым пасланні сабе асуджэння з майго боку — я нікога не суджу, Вас судзіць Гасподзь у гэтым веку і ў будучым, а мне да гэтага суду «дзела нет»,

аднак, калі праназіраеце сваё падабенства са мною праз напісанае вышэй, магчыма Вы тады мая сястра ці брат, таварыш і друг. І закон фізікі аб тым, што супрацлегласці прыцягваюцца, а аднолькавыя часціцы адпіхваюць адзін адно; я магу пазнаць.
Толькі не глядзіце ў гэты твор, як сабака ў лужыну, якая брэша на сваё адлюстраванне!

 

1новыя і старыя кодэксы, правілы, лад жыцця, рэфлексы, забабоны, стырыятыпы, меркаванні і інш.

*прабачце за кожнахвілінны сэксізм

ПРАСВЕТ. Сацыялізм, навука, культура.

Комментарии

1) Добра. Мне падабаецца.

2) Паспрабуй пісаць прасцей і канкрэтней. Можа, будзе больш зразумела тым, каму мае быць зразумела.

3) Бацькі: так, гэта прыгнёт. Таму што яны неідэальныя. Чым замяніць прыгнёт, каб выхаваць дзіця? І ці выхоўваць? Бо выхоўваць - прыгнёт. Ці не?

4) Згодна пра тое, што калі наша мэта - Царства Нябёсаў, як мы кажам, то шмат чаго робім непатрэбнага. Чарговае набытае нештатам, напрыклад - не набліжае. А дзеля яго трацім сорак гадзінаў кожны тыдзень. Трэ было б іх на Царства патраціць.

5) Пра тое, што ўсіх цягнуць да першай ступені - файна. Здаецца, у кожнай "секце" - так. Як мяркуеш, ці адна лесвіца да Царства, ці іх некалькі? То бок - Дадзена: дыктатар А і недыктатар Б. Дыктатар А мае лесвіцу Х, недыктатар Б мае лесвіцу У. Дыктатар А сцягвае недыктатара Б з трэцяй (першай, дзесятай) ступені лесвіцы У і ставіць на першую ступень лесвіцы Х. Пытанне: Ці абедзве лесвіцы да Царства?

Згодзен з п.2 - трэта пісаць прасцей.

Аватар пользователя prygne4any

2) калі пісаць прасцей, будзе атрымлівацца шырокі сэнс і кожны будзе выдумляць свае прапісныя ісціны, але імкненне ў мяне такое назіраецца.

3) у папярэлняй частцы аб дыктатуры было разважана, што ўсё з'яўляецца дыктатурай(адзінае, што яна па-рознаму можа дзейнічаць). Пакуль няма такой сістэмы добрай, лепей выбраць меньш дрэннае - у кожнай справе гэта можа быць розным - залежыць ад мноства чыннікаў.

5)у кожнага "сваё" царства і кожнаму патрэбна звычайна нейкае іншае царства, сваё. Таму дарогаў можа быць мноства, мяркую, але яны перакрыжоўваюцца, часам часткова супадаюць на пэўных адрэзках - у пачатку ці ў канцы, аль у сярэдзіце.