В Курасовщине продали с аукциона помещение стоматологической поликлиники

Курасовщина Помещение стоматологической поликлиники на площади Казинца в микрорайоне Курасовщина продано с аукциона, и поликлиника в ближайшее время будет выселена. Пациенты поликлиники недовольны.

Об этом на горячую линию редакции Новостей Курасовщины сообщили жители микрорайона. В поликлинике подтверждают эту информацию.

Говорит Людмила Белохвостова, жительница улицы Ландера:
«Сітуацыя такая. На плошчы Казінца знаходзіцца філія 5-й стаматалагічнай паліклінікі. Выпадкова даведаліся (некалькі тыдняў таму) ад людзей, якія тут лякуюцца, что гэту паліклініку зачыняюць і пераносяць на вул. Варанянскага, дзе канечная прыпынка аўтобуса №4. Там знаходзіцца чыгуначная бальніца.

Сення мы падыйшлі да будынку паліклінікі, на дзвярах якога знаходзілася аб’ява аб тым, што заўтра, 28-га лютага, ў школе №97, а 18-й гадзіне вечара адбудзецца сход жыхароў. Яго ініцыятарамі ў аб’яўке значацца адміністрацыя Кастрычніцкага раена. Мы тут жа падыйшлі да загадчыцы. Яна паведаміла, што так, паліклініку пераносяць.

Мы яшчэ, праўда, не даведаліся, не ведаем дакладна - хто выкупіў гэты будынак, але чуткі такія, што тут будзе арэнда складоў крамы (што пабудавалі такі, зялена-чырвоны, новы будынак), гэта мабыць будзе гандлевы цэнтр. Хто гэта гандляваў, хто будаваў – мы таксама не ведаем. Вось, заўтра мы хочам, канешне, даведацца. На сход запрасіліжурналістаў. Ну і канешне, мы павесілі абвесткі (адміністрацыя вывесіла толькі адну аб'яву на ўвесь раён) на прыпынках, а таксама перадалі інфармацыю сваім знаемым.

Стала відаць, гэта ўжо даўно было запланавана, бо ў 29-й паліклініцы, знаемыя лекары казалі, што іх збіралі ў канцы 2011-га года і казалі ім, каб яны маўчалі, каб ніякай інфармацыіі не давалі».

Для чаго такая сакрэтнасць?
-  “Відаць, каб не было людскога пратэсту, вось што.”

Чаму Вас гэты выпадак так турбуе?
Наш раен стары, вельмі шмат хворых, пенсіянераў. Чаму людзі павінны дзвума транспартамі дабірацца некуды на Варанянскага?

На конт чаго будзе заўтрашні сход? Калі будынак ўжо прададзены, то што прапануюць на на сходзе?
-  Заўтра, канешне, будзем падымаць гэтае пытанне. Нам цікава даведацца, хто з’яўляецца пакупніком, што тут будзе на самой справе, калі распачынаўся гэты гандль і чаму людзі гэтага не ведалі?  

Продолжение следует