Якія адходы арганікі можна здаць для перапрацоўкі

Прымаем раслінныя рэшткі:

  • 1) ачысткі гародніны і садавіны;
  • 2) сапсаваныя гародніна, садавіна;
  • 3) картон (карычневы картон ад скрынак), латкі ад яек карычневыя, ўтулкі картонныя;
  • 4) кветкі завяўшыя;
  • 4) кава, чайныя пакуначкі (без ярлыкоў і вяровачкі), чайная заварка.

Складаць парэшткі лепш за ўсё ў картонныя скрынкі. Калі скрынак няма - то ў пакеты (што зробіш). Хто здае пастаянна, таму скрынкі мы будзем прывозіць.

Калі ёсць магчымасць, то парэшткі лепей замарозіць (каб не прывабліваць мошак).

Забіраць іх плануем раз на тыдзень.