Вопросы льготных кредитов многодетным семьям на строительство и реконструкцию жилья
![]() |
4 мая 2011 наша дэлегацыя наведала Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Разглядаліся пытанні льготных крэдытаў шматдзетным сем'ям на будаўніцтва і рэканструкцыю жылля. На нашыя пытанні адказалі намеснік міністра Уладзімір Міхайлавіч Малец і начальнік упраўлення жыллёвага будаўніцтва Александр Вітальевіч Горваль. Амаль на ўсе нашыя пытанні былі дадзены вычарпальныя адказы. Па ўсіх спрэчных пытаннях рашэнні былі прынятыя з улікам у першую чаргу нашых інтарэсаў. Шматздетныя сем’і маюць усе падставы быць задаволенымі. Але зьвяртаем вашую увагу, што гэта пакуль што толькі вусныя адказы. Давайце дачакаемся афіцыйнага пісьма. Па-першае, У.М.Малец паведаміў, што падрыхтаваныя змяненні ў Пастанову Мінстройархітэктуры № 28 “О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой”. У прыватнасці, плануецца значна падняць базісны кошт 1 м2 жылплошчы ў цэнах 2006 года – да 1,4-1,8 млн. руб. (зараз – 948 тыс. руб., т.е. павялічваецца амаль у два разы). |
Малец Владимир Михайлович, заместитель министра архитектуры и строительства. |