Для детей и семьи

Рассылка новостей (раз в неделю)

Запрашаем на Свята Раства

Шаноўныя сябры!

Віньшуем Вас са Святам Нараджэння Госпада Хрыста!

У суботу 26 снежня у нас адбылося святочнае мерапрыемства для дзяцей - тэатральная пастаноўка, гульні, пачастунак, калядныя падарункі

У нядзелю 27 снежня запрашаем на святкаванне Раства для дарослых. Святкаванне адбудзецца ў царкве Ўзнясення (Чайкоўскага 39) перад вячэрнім багаслужэннем. У праграме – святочныя спевы, гісторыя, сумесная вячэра (можна прыносіць свой пачастунак). Таксама будзе свабодны мікрафон - кожны, у каго ёсць спеў, верш ці сведчанне ў славу Збавіцеля, можа прыняць удзел у праграме.

Пачатак у 16-00

Прыходзьце, будзем рады Вас бачыць.

Святкаванне Раства для дзяцей

Святкаванне Раства для дзяцей адбудзецца 26 снежня 2015 па адрасе:
Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 14.00.

У праграме – святочныя спевы і гісторыі, гульні, ёлка, карагод, прызы і падарункі. Пасля заканчэння, як звычайна, салодкі стол (можна прыносіць свае пачастункі).

Курсы разговорного английского для детей

Приглашаем детей в возрасте 6-8 лет на курсы разговорного английского. Занятия проходят по воскресеньям в церкви Вознесения (Минск, Чайковского 39) с 18 до 19.30 (45 минут урок, затем 45 минут английское чаепитие, игра или просмотр видео). Занятия бесплатны.

По всем вопросам пишите сюда.

 

Свята 31 кастрычніка

Інфармацыя для тых, хто едзе на Свята 31 кастрычніка:

Святочны канцэрт «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца ў зале Рыгора Шырмы Бел-Дзярж-Філармоніі (пл. Якуба Коласа). Пачатак — у 19.00.

Просім вас прыходзіць трохі раней. Для чаго? Па-першае, каб да пачатку канцэртнай праграмы пазнаёміцца з выставай творчых работ фіналістаў конкурсу ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва».

Таксама для дзяцей будзе арганізавана дзіцячая праграма «Альтанка» з Феяй Усмешкай, якую вы добра ведаеце, калі былі раней на нашых мерапрыемствах. Пачатак «Альтанкі» - у 18.30, за 30 хвілін да афіцыйнай часткі.

Увага - засталося 2 дні

Шаноўныя сябры! Заяўкі на фестываль «Каласы пад сярпом Тваім» прымаюцца да 10 кастрычніка. Калі Вы збіраецеся удзельнічать, то трэба паспяшацца (засталося 2 дні).

Фінальны канцэрт фестывалю «Каласы пад сярпом Тваім» адбудзецца 31 кастрычніка 2015 у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

==

Падарункі дзецям да Свята Жніва

31 кастрычника ў Белздяржфілармоніі адбудзецца фінальны канцэрт фестывалю "Каласы пад сярпом Тваім". Для дзяцей, якія прыдуць на канцэрт, будуць добрыя падарункі (якія звычайна бываюць на ўсіх нашых мерапрыемствах). Для атрымання падарунка трэба выканаць некаторыя фармальнасці (ўнесці Вашыя дадзеныя ў ведамасць). Для гэтага дашліце, калі ласка, свае дадзеныя:

Страницы