Для детей и семьи

Рассылка новостей (раз в неделю)

Свята для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы

Святочнае мерапрыемства для дзяцей ў гонар Дня Святой Тройцы адбудзецца 30 мая 2015 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 13.30.

У праграме – святочныя спевы і гісторыі, гульні, батлейка і многа іньшага. Пасля заканчэння, як звычайна, салодкі стол.

“Лад у сям’і” - працягваецца цыкл лекцый-пропаведзяў

Шаноўныя сябры!

Рады паведаміць вам, што падчас набажэнства ў Евангельскай царкве на Чайкоўскага працягваецца цыкл лекцый-пропаведзяў на тэму “Лад у сям’і”. У нядзелю 27 красавіка 2014 адбудзецца працяг лекцыі-казані “Для сапраўдных мужчын”.

Для дзяцей пад час набажэнства арганізуюцца заняткі па беларускай мове.

Запрашаем на Свята для дзяцей ў гонар Вялікадня

Шаноўныя сябры!

Запрашаем Вас на Святочнае мерапрыемства для дзяцей ў гонар Вялікадня. Свята адбудзецца 19 красавіка 2014 па адрасе: Мінск, Чайкоўскага 39.

Пачатак у 14.30.

У праграме – святочныя спевы, традыцыйныя народныя гульні, тэатральная пастаноўка, падарункі.

Падарункі для дзяцей з прыёмных і шматдзетныз сем’яў падрыхтаваў Аргкамітэт фестывалю "Каласы пад сярпом Тваiм"

Аргкамітэт  фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" падрыхтаваў падарункі для дзяцей з прыёмных і шматдзетныз сем’яў.

Для атрымання падарункаў пры сабе трэба мець пашпарт і копію пасведчання шматдзетнай або прыёмнай сям'і.

Адкрыццё  фестывалю беларускай хрысціянскай творчасці "Каласы пад сярпом Тваiм - 2014" адбудзецца 29 сакавіка ў Минску, вул. Кавалёва 72. Пачатак у 13.30. Ад метро Каменная Горка да месца правядзення фестывалю будзе хадзіць спецыяльны аўтобус.

Лекцыя-казань для сапраўдных мужчын

Шаноўныя сябры!

Рады паведаміць вам, што працягваецца цыкл лекцый-пропаведзяў на тэму “Лад у сям’і”. У нядзелю 23 лютага 2014 адбудзецца лекцыя-казань “Для сапраўдных мужчын”.

Для дзяцей пад час набажэнства арганізуюцца заняткі па беларускай мове. Тэма заняткаў 23 лютага – “Словы ветлівасці”.

Страницы