Молодым мамам

Набіраемся ведаў або Што пачытаць

У свой час, калі я зацяжарыла, мае веды пра дзяцей і роды былі на ўзроўні «ходзіш з вялікім жыватом, а потым з яго вылазіць дзіцё з двума нагамі і рукамі». Тады на прасторах інтэрнэту я знайшла артыкул з круцейшай падборкай кніжак. Хай прабачаць мяне аўтары, але я хачу падзяліцца ім з табой.

Дзе атрымаць дапамогу

Тут размешчаны спіс установаў, якія могуць аказаць дапамогу цяжарным падлеткам і непаўнагадовым маці. Спадзяемся, нешта табе будзе карысным.

Бот-гінеколаг адкажа на няёмкія пытанні

Калі саромеешся спытаць у мамы…

Бот Ева адкажа на інтымныя пытанні і раскажа як уладкаваны твой арганізм. Можа распавесці аб цячэнні цяжарнасці, кантрацэпцыі, менструацыях, сэксе, хваробах і інш, бяз міфаў і павучэнняў.

Важна пачаць размаўляць

 

Спярша разбярэмся з патэнцыйным непаразуменнем ...

Наш блог не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць. Блог не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.

Блог быў створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх  і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы ствараем месца ў віртуальнай прасторы, якое не будзе даваць ацэнку іх жыццю, тут мы змяшчаем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.