Эразмус+ за абарону навакольнага асяроддзя

Калі: 01-09/09/2019 Картинки по запросу paranesti dramas
Дзе: Paranesti, Drama, Грэцыя
Для каго: 4 удзельнікі 18-30 год + адзін моладзевы лідар 18+
 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 9 ліпеня+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Кароткае апісанне праекта

Маладзёжны абмен “Е+ for Environment” прысвечаны такім пытанням, як адукацыя аб навакольным асяроддзі, устойлівае развіццё і актыўнае грамадзянства.

" Е+ for Environment " збярэ 36 маладых людзей з 7 розных краін - Грэцыі, Латвіі, Беларусі, Румыніі, Чэхіі, Іспаніі і Сербіі.

Працоўная мова – ангельская.

Праект мае наступныя мэты:

- павысіць экалагічную інфармаванасць удзельнікаў і мясцовай супольнасці, інфармуючы іх пра экалагічную адукацыю і ўстойлівае развіццё праз інфармацыйную кампанію, якая будзе праводзіцца ўдзельнікамі ў Паранэсці падчас праекта, але і ва ўсіх краінах-удзельніцах пасля ажыццяўлення мабільнасці , у мэтах павышэння распаўсюджвання вынікаў праекта;

- даць магчымасць маладым людзям, выкарыстоўваючы інструменты і метады нефармальнай адукацыі, даведацца аб уплыве на на навакольнае асяроддзе, і, несумненна, спрыяць праблемам навакольнага асяроддзя;

- заахвочваць і ўносіць свой уклад у прызнанне нефармальнай адукацыі ў якасці асноўнага інструмента для развіцця навыкаў моладзі, якія неабходныя як для асабістага, так і для прафесійнага развіцця;

- умацоўваць і садзейнічаць актыўнаму ўдзелу маладых людзей, якія адносяцца да сацыяльна ўразлівых груп, з прычыны эканамічных і сацыяльных перашкод, дзякуючы ўдзелу ў гэтым праекце;

- садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу, узаемаразуменню і супрацоўніцтву з маладымі людзьмі з іншай культурай.

 

Дзе і калі?

Моладзевы абмен будзе праходзіць 1-9 верасня (першы і апошні дзень на прыезд і ад'езд). 

Месца правядзення: мясцовасць Паранэсці ў  рэгіёне Драма ў Грэцыі. Рэгіён славіцца прыроднымі краявідамі - горнымі рэчкамі і вадаёмамі сярод лясоў.

Размяшчэнне ў гасцініцы. Падрабязнасці пра месца будуць пазней.

 

Профіль удзельнікаў:

Мы шукаем 5 удзельнікаў(ц18-30 год,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:

• наяўнасць досведу па экалагічных тэмах

• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

- Перавага аддаецца моладзі з меншымі магчымасцямі (пазначыць у анкеце).

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Вільні), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі)

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 9 ліпеня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/