INNER COMPASS - Эразмус+ Італія

INNER COMPASS - навучальная сустрэча

Дзе: RECOARO TERME , Паўночная Італія
Калі: 1 1 - 1 8 ЛЮТАГА, 2 0 1 9

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+

Каб падацца:
Запоўніць анкету да 16 лістапада.

+падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

________________________________________________

 

А П І С А Н Н Е

Агульнай мэтай праекта з'яўляецца вывучэнне бягучай сітуацыі ў краінах-ўдзельніцах пытання міграцыі: канчатковая мэта прызначэння мігрантаў; радзіма або краіны транзіту мігрантаў; вывучэнне розных тыпаў міграцыі, уцекачоў, запытаў на прытулак, ўнутрана перамешчаных асоб -Internally Displaced Persons (IDPs).

Трэнінг для моладзевых работнікаў і моладзевых лідэраў.

-Для павышэння кампетэнтнасці працы з рознымі мэтавымі групамі, як уцекачы, мігранты і мясцовая маладзь

-для таго, каб змагацца з «мігрантафобіяй» і  для прадухілення радыкалізацыі і экстрэмізму сярод моладзі пасродкам адукацыі ў галіне правоў чалавека

- а таксама пасродкам ўмення да адаптавання адукацыйных інструмантаў і навучальных матэрыялаў - такіх як COMPASS,- для працы са сваімі мэтавымі групамі.

 

Схема праграмы мерапрыемства

 

Краіны-удзельніцы

Да ўдзелу запрашаюцца:

— моладзевыя працаўнікі і моладзевыя лідары 18+

— здольныя камунікаваць на ангельскай мове

• непасрэдна працуюць з маладымі людзямі, з бежанцамі і мігрантамі, рэпрэзентуюць моладзевыя арганізацыі;

• і маюць досвед, прынамсі, ў правядзенні аднога міжнароднага праекта.

 

Умовы ўдзелу:

— Віза(да 100 еўр) + выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

 рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра

— вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у МГА "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям».

 

Каб падацца:
Запоўніць анкету да 16 лістапада.

+падпісацца на нашую суполку ў VK - vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/