Праца з маладымі мацярамі: трэнінг Гішпанія
Калі: 31 траўня - 6 чэрвеня
Дзе: Мадрыд, Гішпанія
Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+
Дэдлайн: 20 лютага
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарам.
=>Запоўніць анкету на ўдзел.
Апісанне праекта
Праект “The bond” – гэта стратэгічнае партнэрства арганізацыяў з шэрагу краін: Польшча, Беларусь, Грэцыя, Гішпанія, Партугалія, Румынія. Праект фінансуецца Еўрапейскай Камісіяй з праграмы “Эразмус+”.
Праект створаны для непаўнагадовых маці, каб падтрымаць іх і не пакідаць сам на сам са сваімі праблемамі. Для многіх маладых дзяўчат цяжарнасць, у першую чаргу, сітуацыя, з якой яны сусткаюцца ўпершыню і не ведаюць, што рабіць. Мы не даем ацэнку іх жыццю, але ствараем рэкамендацыі, якія былі б карысныя маладым мамам.
Праект не займаецца выхаваннем падлеткаў і не прапагандуе цяжарнасць, не заахвочвае нікога нараджаць дзяцей, калі яны да гэтага не гатовыя.
Праект скіраваны да спецыялістаў - прадстаўнікоў сацыяльнай інтэграцыі (сацыяльных работнікаў, сямейных кансультантаў, выхавальнікаў, настаўнікаў), якія сустракаюць у сваім прафесійным жыцці маці-падлеткаў і маладых мам.
Каго мы шукаем
Запрашаем 2 чалавек з досведам у моладзевай працы.
Магчымасці для адабраных кандыдатаў:
1)прэзентаваць беларускі досвед на трэнінгу ў Гішпаніі (Мадрыд);
2)тэсціраванне методык працы з маладымі мацярамі на практыцы;
3)далейшая супраца ў міжнародных і мясцовых праектах;
4)развіццё навыкаў вядзення блога для маладых мам (http://mihck.info/mm).
Наступныя крытэры будуць дадатковай перавагай да адбору:
-досвед працы з маладымі мацярамі
-досвед у даследчай працы \ аналітычныя навыкі
-досвед у міжнародных праектах і Эразмус+
-высокі ўзровень ангельскай мовы
-мужчынскі пол
Умовы ўдзелу ў трэнінгу(Мадрыд):
1) зрабіць рэпост у VK альбо ў facebook аб праекце:
2) Запоўніць анкету да 20 лютага
-Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываецца арганізатарам;
-заяўнікі павінны прымаць удзел у падрыхтоўцы матэрыялаў па праекце:
1)падрыхтаваць занятак па тэме "Бацькоўства: удзел бацькі ў маладой сям'і" + станоўчыя прыклады інтэрвенцыі;
2)правесці гэты занятак у Беларусі для спецыялістаў (не для мацярэй ці бацькоў) - МГА "Добрая воля" дапаможа ў арганізацыі.
3)правесці гэты самы занятак на трэнінгу ў Мадрыдзе для партнёрскіх арганізацыяў.