Эразмус+ за абарону навакольнага асяроддзя

Каб падацца:
Запоўніць анкету да 9 ліпеня+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/
Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
Кароткае апісанне праекта
Маладзёжны абмен “Е+ for Environment” прысвечаны такім пытанням, як адукацыя аб навакольным асяроддзі, устойлівае развіццё і актыўнае грамадзянства.
" Е+ for Environment " збярэ 36 маладых людзей з 7 розных краін - Грэцыі, Латвіі, Беларусі, Румыніі, Чэхіі, Іспаніі і Сербіі.
Працоўная мова – ангельская.
Праект мае наступныя мэты:
- павысіць экалагічную інфармаванасць удзельнікаў і мясцовай супольнасці, інфармуючы іх пра экалагічную адукацыю і ўстойлівае развіццё праз інфармацыйную кампанію, якая будзе праводзіцца ўдзельнікамі ў Паранэсці падчас праекта, але і ва ўсіх краінах-удзельніцах пасля ажыццяўлення мабільнасці , у мэтах павышэння распаўсюджвання вынікаў праекта;
- даць магчымасць маладым людзям, выкарыстоўваючы інструменты і метады нефармальнай адукацыі, даведацца аб уплыве на на навакольнае асяроддзе, і, несумненна, спрыяць праблемам навакольнага асяроддзя;
- заахвочваць і ўносіць свой уклад у прызнанне нефармальнай адукацыі ў якасці асноўнага інструмента для развіцця навыкаў моладзі, якія неабходныя як для асабістага, так і для прафесійнага развіцця;
- умацоўваць і садзейнічаць актыўнаму ўдзелу маладых людзей, якія адносяцца да сацыяльна ўразлівых груп, з прычыны эканамічных і сацыяльных перашкод, дзякуючы ўдзелу ў гэтым праекце;
- садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу, узаемаразуменню і супрацоўніцтву з маладымі людзьмі з іншай культурай.
Дзе і калі?
Моладзевы абмен будзе праходзіць 1-9 верасня (першы і апошні дзень на прыезд і ад'езд).
Месца правядзення: мясцовасць Паранэсці ў рэгіёне Драма ў Грэцыі. Рэгіён славіцца прыроднымі краявідамі - горнымі рэчкамі і вадаёмамі сярод лясоў.
Размяшчэнне ў гасцініцы. Падрабязнасці пра месца будуць пазней.
Профіль удзельнікаў:
Мы шукаем 5 удзельнікаў(ц) 18-30 год,
-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:
• наяўнасць досведу па экалагічных тэмах
• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;
-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.
— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)
- Перавага аддаецца моладзі з меншымі магчымасцямі (пазначыць у анкеце).
Умовы ўдзелу:
— Выдаткі на дарогу(ад Вільні), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі)
Каб падацца:
Запоўніць анкету да 9 ліпеня
+
падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY
альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/