Хобіт 2 - правобраз рэвалюцыянера
Хутка на экранах беларускіх кінатэатраў з'явіцца другая частка трылогіі "Хобіт". Фільм зняты па кніжцы сусветнавядомага хрысціянскага пісьменніка Джона Толкіна. Фільм поўнасцю прасякнуты хрысціянскай ідэяй, хаця некаторыя за крывавымі бойкамі нічога не бачаць.
Фільм «Хобіт» — правобраз сапраўднага рэвылюцыянера.
Па сутнасці, фільм «Хобіт» - гэта жывая і вобразная ілюстрацыя грамадзянскай вайны, рэвалюцыйнага змагання за лепшае жыццё ў цёмным царстве неадукаванасці, змагання супраць дыктатуры Цемры, якая можа захапіць увесь свет, не толькі ў матэрыяльным, але і ў духоўным свеце.
Мы жывем як раз у такіх самых умовах, як героі фільма. З аднаго боку мы маем дзяржаўную дыктатуру, якая ажыцяўляецца ў Беларусі чыноўніцкай мярзотай, з другога чорную распусту спажывецкага ладу жыцця, якая раздзірае грамадства на часткі і стварае падмурак для яго суцэльнага развалу — духоўнага спусташэння.
Праглядаючы вышэйузгаданы фільм, я занатаваў некалькі момантаў, якія можна прасачыць у рэвалюцыйным правобразе фільма.
Думаю, гэтыя заўвагі могуць дапамагчы нашаму народу ў асэнсаванні дарогі да светлай будучыні.
Вобраз рэвалюцыянера
Галоўны герой аповесці — прадстаўнік вельмі сціплага і памяркоўнага народу — хобітаў, — якія займаюцца земляробствам. Гэны народ жыве асабняком, не ўступаючы асабліва ў сувязі з навакольным шматгранным светам; мала яны і падарожнічаюць, галоўны герой за сваё жыццё вылез са сваёй хаты толькі ў суседні лес і лічыў гэта вельмі мужным учынкам.
Згадзіцеся, падобна да беларускай карціны. Людзі жывуць, кожны ў сваім агародзе, стабільнасць прымушае іх сядзець на месцы і «вырошчваць гародніну» ўсё свядомае жыццё.
З такога асяроддзя паходзіць галоўны рэвалюцыянер. Ці не дзіўна? Пра Ісуса з Назарэту падобнае казалі: ці можа што добрага быць з назарэцкай зямлі?
Беларускія рэаліі
У фільме падзеі разгортваюцца наступным чынам: усе станоўчыя героі — мужныя ваяры і правадыры сваіх нацыяў, багатыры-асілкі — не могуць дамовіцца паміж сабою і кожны хоча ваяваць са злом па-свойму. Па гэтай прычыне гледачу адразу бачна будучая параза такога альянсу святла; яны спрачаюцца, не хочуць разумець адзін аднога, не могуць дараваць справедчыя крыўды; але знаходзіцца адзін вялікі аўтарытэт, белы чараўнік, які збірае іх разам і прымушае хаця б паразмаўляць. Вельмі падобна на беларускую апазіцыю, праўда белага чараўніка ў нас пакуль няма.
У такіх абставінах ворагі лезуць на царства святла з усіх шчылінаў і вось-вось ужо падбяруцца да самага яго сэрца і тады ўсяму светламу канец.
Не заўсёды перамагае мацнейшы
І чараўнік вырашае пайсці ў вёску бульбашоў і знаходзіць там Бульбу Бэгінса, які валодае чароўным пярсцёнкам. Сам ён, як і ўсе бульбашы, малы і баязлівы, але Чараўнік ставіць яго на чале ўсёй магутнай кучкі, гэтым самым аб'ядноўваючы яе.
Першы цуд у тым, што слабачок згуртаваў вакол сябе мужных ваяроў і павёў на бой. Пад час прыгодаў Хобіт не раз даказваў, што галоўнае не знешняя сіла, якая бачная, а тая, што ў сярэдзіне, якая сыходзіць звыш — вера ў перамогу. Такім чынам здарыўся другі цуд — самым моцным з усіх ваяроў апынуўся маленькі чалавечак, які валодаў усемагутнай зброяй Веры.
Такім чынам выйшла, што не заўсёды перамагае мацнейшы, але той, хто верыць у перамогу і не сумняецца, не баіцца — на справе аддае ўсё для перамогі. І гэта мне здаецца каштоўным у дадзеным фільме. Гэтай думкай прасякнуты ўвесь твор, і не глядзячы на шматлікія показы пабоішчаў светлых волатаў з цемразеваю брыдотаю, што паўстала на святое, залатая ніць галоўнай маралі праходзіць праз кожны кадр кінастужкі і не зацмяваецца гістарычнай прыгажосцю, мілагучнай музыкай і хараством чароўнай прыроды; маленькі чалавек з невялікім мечыкам, што павёў гэтых волатаў на бой супраць мярзоты запусцення — магчыма, ты, - які сядзіш за кампутарам і не можаш выбрацца нават у суседні "лес".
У нашых немачах мы сільныя... і гэтага не трэба забывацца.
Падбадзёрся, чалавеча!
Што здаецца моцным, калісь будзе знішчана і падзе ўніз. Дарога паўстае пад стапамі таго, хто крочыць наперад... Няма непераадольных цяжкасцяў і ўсё пераасіліць чалавек з дапамогаю Духа Веры.
23.06.2013
крызіс веры