АБАРАНІ СВАЕ ПРАВЫ

Ведаць і абараняць свае правы цяжка без кампетэнтнай дапамогі і падтрымкі.
У Беларусі такую дапамогу можна атрымаць у "Её права" Цэнтры па прасоўванню правоў жанчын і дзяўчат.
Бясплатная і канфідэнцыяльная інфармацыйна-прававая дапамога дзяўчатам і жанчынам - асноўны накірунак дзейнасці арганізацыі.

Сваёй місіяй цэнтр бачыць узмацненне патэнцыяла жанчын і дзяўчат праз выкараненне дыскрымінацыі па полаваму прызнаку і прасоўванне іх правоў і інтарэсаў. У цэнтры працуюць кваліфікаваныя юрысткі і грамадскія актывісткі, якія гатовыя дапамагаць тым жанчынам і дзяўчатам, акія апынуліся ў цяжкой сітуацыі. Прычым гэта сітуацыя павінна быць звязаная з парушэннем правоў, недалікамі  ў законадаўстве і/або правапрымяняльнай практыцы, з праяўленнем дыскрымінацыі. Таксама кансультацыю можна атрымаць тым жанчынам і дзяўчатам, якія хочуць больш даведацца аб сваіх правах і магчымасцях.

Прычым на іх сайце напісана, што яны вылучаюць асобую ўвагу дзяўчатам і жанчынам:
- са шматдзетных сем'яў;
- няпоўных сем'яў;
- з рэгіёнаў;
- з больш нізкім узроўнем прыбытку;
- бяз бацькоў;
- іншых нацыянальнасцяў і інш

Таксама цэнтр аргінізоўвае бясплатныя сустрэчы і лекцыі, якія могуць быць табе цікавымі і карыснымі.

АДРАС:
Мінск, 220030, вул. Кастрычніцкая 19, памяшканне 33 
Панядзелак - чацьвер, з 09:00 да 17:00

КАНТАКТЫ:
гар. (8017) 221-66-33 
Velcom (8029) 635-56-62 
МТС (8033) 675-56-62 
email: info@eeprava.by