Эразмус+ Вугоршчына: вырашай канфлікты – змагайся з расізмам і ксенафобіяй

Калі: 31 жніўня-7 верасня 2019

ДзеВугоршчына,  Levelek

Для каго: моладзевыя працаўнікі 18+

Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

Картинки по запросу hungary nature

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 7 ліпеня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/

 

Кароткае апісанне праекта

Навучальны курс скіраваны да моладзевых работнікаў, маладзёжных лідэраў, якія працуюць з рознымі культурнымі групамі, маргіналізаванай моладзю: з маладымі бежанцамі і мігрантамі, прадстаўнікамі меншасцяў і г.д.

Асноўныя тэмы праекта: канфлікталогія і вырашэнне канфліктаў:

-рэгуляванне і рэканструкцыя пост-канфліктных сітуацыяў;

- барацьба супраць расізму і ксенафобіі;

-міжнацыянальны і міжрэлігійны дыялог.

Дзякуючы гэтаму трэнінгу ўдзельнікі ўмацоўваюць міжкультурнае разуменне. Праект робіць націск на спачуванне і салідарнасць як інструмент вырашэння міжнацыянальных канфліктаў.  

У рамках гэтага трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца, як могуць быць вырашаны праблемы супольнасці праз моладзевую працу.

Больш падрабязную інфармацыю дашлем выбраным удзельнікам.

Акрамя нас прымаюць удзел прадстаўнікі з наступных краін: Харватыя, Польшча, Македонія, Балгарыя, Іспанія, Італія, Літва і Славаччына.

Працоўная мова – ангельская.

 

Дзе і калі?

Навучальная сустрэча адбываецца ў Вучогршыне (Венгрыі), у мясцовасці Лемелек. Усе мерапрыемствы адбываюцца на турыстычнай базе. Падрабязнасці па спасылцы: https://www.facebook.com/Leveleki-T%C3%B3-Centrum-118543065505658/

У наяўнасці вельмі папулярнае возера, таму трэба браць купальныя касцюмы.

Прыбыць на месца правядзення неабходна ў першай палове дня 31-ага жніўня, ад’езд – раніцай 7 верасня.

Похожее изображение

 

Профіль удзельнікаў:

 

Мы шукаем 4 удзельнікаў(ц) 18+,

-якія маюць дачыненне да тэмаў праекта:

• наяўнасць досведу працы з моладдзю (моладзевыя працаўнікі, моладзевыя лідары, моладзевыя актывісты)

• У цяперашні час працуюць непасрэдна з моладдзю;

• у наяўнасці імкненне атрымаць канкрэтныя навыкі з іх прымяненнем на практыцы;

-валодаюць ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні.

— Вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу у фондзе "Добрая воля"\ РГА "Надзея дзецям». (Каб стаць валанцёрам, запоўніце анкету.)

 

Умовы ўдзелу:

— Выдаткі на дарогу(ад Польшчы), пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.

— рэгістрацыйны ўнёсак – 40 еўра (аплата ў Беларусі)

 

Каб падацца:

Запоўніць анкету да 7 ліпеня

+

падпісацца на нашую суполку ў VK – www.vk.com/erasmus_BY

альбо ў facebook - https://www.facebook.com/groups/erasmusby/